Logo Polskiego Radia
Print

Расьце экспарт з Нямеччыны ў Расею

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2018 15:56
Гэта першы рост нямецкага экспарту ў Расею з 2012 году.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расьце экспарт з Нямеччыны ў Расею
Нямецкі экспарт з Расеі вырас у мінулым 2017 годзе на больш за 1/5 у параўнаньні з мінулым годам. Так вынікае з дадзеных, прадстаўленых у панядзелак Фэдэральным статыстычным камітэтам у Вісбадэне. Гэта першы рост з 2012 году.
У пэрыяд студзень-лістапад мінулага году нямецкія фірмы прадалі ў Расею тавары за 24,1 мільярд эўра, прычым асаблівы вялікі попыт быў на тэхніку і аўтамабілі. Гэты вынік на 21% лепшы ад аналягічнага пэрыяду годам раней. У цэлым 2016 годзе з Нямеччыны ў Расею экспартавана тавары на суму 21,5 мільярдаў эўра.
Гэта першы рост нямецкага экспарту ў Расею з 2012 году. Тады ён склаў 38 мільярдаў эўра, пасьля чаго пачаў падаць па прычыне эканамічнага крызысу ў Расеі, які пазьней паглыбіўся па прычыне эўразьвязаўскіх санкцый, накладзеных за анэксію Крыму і агрэсію ва Ўкраіне.
У першыя 11 месяцаў мінулага году вырас таксама нямецкі імпарт з Расеі – на 19% (28,6 мільярдаў эўра). Галоўнай прычынай, паводле нямецкага статыстычнага камітэту, стала павелічэньне попыту на расейскія газ і нафту.

Нямецкі экспарт ў Расею вырас у мінулым 2017 годзе на больш за 1/5 у параўнаньні з мінулым годам. Так вынікае з дадзеных, прадстаўленых у панядзелак Фэдэральным статыстычным камітэтам у Вісбадэне. Гэта першы рост з 2012 году.

У пэрыяд студзень-лістапад мінулага году нямецкія фірмы прадалі ў Расею тавары за 24,1 мільярд эўра, прычым асабліва вялікі попыт быў на тэхніку і аўтамабілі. Гэты вынік на 21% лепшы ад аналягічнага пэрыяду годам раней. У цэлым 2016 годзе з Нямеччыны ў Расею экспартавана тавары на суму 21,5 мільярда эўра.

Гэта першы рост нямецкага экспарту ў Расею з 2012 году. Тады ён склаў 38 мільярдаў эўра, пасьля чаго пачаў падаць па прычыне эканамічнага крызысу ў Расеі, які пазьней паглыбіўся ў выніку эўразьвязаўскіх санкцый, накладзеных за анэксію Крыму і агрэсію ва Ўкраіне.

У першыя 11 месяцаў мінулага году вырас таксама нямецкі імпарт з Расеі – на 19% (28,6 мільярдаў эўра). Галоўнай прычынай, паводле нямецкага статыстычнага камітэту, стала павелічэньне попыту на расейскія газ і нафту.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт