Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманаму ва Ўкраіне беларусу вынесьлі абвінаваўчае заключэньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 10:08
Яму пагражае 10-15 гадоў турмы за абвінавачаньне ў шпіянажы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Затрыманаму ва Ўкраіне беларусу вынесьлі абвінаваўчае заключэньне, яму пагражае 10-15 гадоў турмы
Затрыманаму ва Ўкраіне за шпіянаж беларусу вынесьлі абвінаваўчае заключэньне і працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай. Пра гэта TUT.BY распавялі ў пасольстве Беларусі ва Ўкраіне.
Беларусу інкрымінуюць ч. 1 арт. 114 КК Украіны «Шпіянаж. Перадача або зьбіраньне з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўнікам зьвестак, якія складаюць дзяржаўную тайну, калі гэтыя дзеяньні зьдзейсьненыя замежнікам або асобай без грамадзянства». Калі віна беларуса будзе даказаная, яго могуць пасадзіць на 10-15 гадоў. Таксама па артыкуле прадугледжана магчымасьць канфіскацыі маёмасьці.
Зараз абвінавачваны знаходзіцца ў СІЗА Чарнігава. Тэрмін утрыманьня пад вартай яму працягнулі амаль да канца лютага. Цяпер справа будзе накіравана пракурору, які пасьля праверкі можа накіраваць абвінаваўчы акт у суд.
Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў чэрвені 2017 года ва Ўкраіне па падазрэньні ў шпіянажы. З чэрвеня яго трымаюць у чарнігаўскім СІЗА. Сам затрыманы сваю датычнасьць да шпіёнскай дзейнасьці адмаўляе і запэўнівае, што ўсе паказаньні даваў пад катаваньнямі, ніколі не працаваў на беларускі КДБ, не зьбіраў сакрэтныя зьвесткі для Расеі.
Генэральная пракуратура Беларусі лічыць, што крымінальная справа супраць беларуса, затрыманага за шпіянаж ва Ўкраіне, мае палітычны падтэкст, і ў ведамства «ёсьць абгрунтаваныя сумневы ў наяўнасьці шпіянажу». Напрыклад, як распавяла Генпракуратура, украінскі бок паведамляў, што затрыманы, дзейнічаючы ў інтарэсах трэцяга боку, зьбіраў на тэрыторыі Ўкраіны інфармацыю, якая зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай у сфэры абараназдольнасьці Ўкраіны, зьвесткі аб ходзе правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны. Атрыманую інфармацыю ён зашыфраваў і захоўваў на карце памяці свайго мабільнага тэлефона. Але беларускімі сьледчымі была атрымана дадатковая інфармацыя, згодна з якой файл з дадзенымі быў загружаны ў тэлефон не самім затрыманым, а яго ўкраінскім таварышам, які дзейнічаў пад кантролем Службы бясьпекі Ўкраіны.
Беларуская Генпракуратура таксама лічыць, што недакладнае расьсьледаваньне справы «ставіць пад сумнеў бесстароннасьць украінскай Фэміды і адсутнасьць палітычнага падтэксту ў дадзенай справе».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт