Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніка карэльскага «Мэмарыялу» выпусьцілі на свабоду

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.01.2018 13:33
Юры Дзьмітрыеў заваяваў нелюбоў сілавікоў сваёй працай па пошуку месцаў сталінскіх расстрэлаў.
wikimedia commons/ Mediafond/ CC BY-SA 4.0

Пасьля году, праведзенага за кратамі, са сьледчага ізалятара выпушчаны кіраўнік карэльскага аддзяленьня фонду «Мэмарыял» Юры Дзьмітрыеў. Расейскія ўлады абвінавацілі яго ў вырабе дзіцячай парнаграфіі. Праваабаронцы заяўляюць, што справа супраць Дзьмітрыева была сфабрыкаваная, а крымінальны пераслед стаў помстай за палітычную дзейнасьць.

Юры Дзьмітрыеў – гэта гісторык, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў дасьледаваньню сталінскіх злачынстваў. Вядомасьць ён атрымаў, дзякуючы выкрыцьцю месцаў, дзе НКВД расстрэльвала сваіх ахвяраў. У выніку міжнароднага ціску, 26 студзеня кіраўніка карэльскага «Мэмарыялу» выпусьцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе. Рашэньне аб спыненьні крымінальнай справы супраць Юрыя Дзьмітрыева павінен прыняць суд.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт