Logo Polskiego Radia
Print

Вашынгтон падвесіў дамоклаў меч над сябрамі Пуціна

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.01.2018 17:25
Алігархі і чыноўнікі, якія фігуруюць у дакладзе ўраду ЗША, не патрапяць аўтаматычна пад санкцыі, але...
Белы дом Белы дом Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Расейскія ўлады абураныя публікацыяй так званага «Cьпісу сяброў Пуціна», падрыхтаванага амэрыканскім урадам. Вашынгтон, у сваю чаргу, тлумачыць, што знаходжаньне палітыка ці бізнэсмэна ў гэтым сьпісе не азначае аўтаматычнага ўвядзеньня супраць яго санкцыяў.

«Крамлёўскі даклад», альбо «Сьпіс сяброў Пуціна» – гэта шэраг імёнаў, падрыхтаваны амэрыканскім Дэпартамэнтам фінансаў. У ім знаходзяцца больш за 200 прозьвішчаў высокапастаўленых палітыкаў і буйных бізнэсоўцаў, якія зарабляюць грошы, дзякуючы сувязям з кіраўніком Расеі. Мэтай стварэньня сьпісу было адахвоціць расейскіх алігархаў ад супрацоўніцтва з уладамі.

Дэпартамэнт фінансаў заявіў, што яго мэтай было выкрыць фінансавыя сувязі паміж сябрамі расейскай уладнай эліты. Публікацыя сьпісу не азначае аўтаматычнага ўвядзеньня санкцыяў супраць яго фігурантаў, але ня выключана, што такія крокі могуць быць зробленыя ў будучыні.

Нягледзячы на палажэньні прынятага ў жніўні Закону аб супрацьдзеяньні непрыяцелям Амэрыкі шляхам санкцыяў, урад ЗША адмовіўся ад увядзеньня дадатковых санкцыяў супраць фірмаў, што супрацоўнічаюць з расейскім вайскова-прамысловым комплексам. На думку Вашынгтона, ужо сама пагроза санкцыяў адахвочвае міжнародныя фірмы ад супрацоўніцтва з Крамлём.

IAR / ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт