Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Лазьніца атрымаў узнагароду «Цмока цмокаў» за творчую дзейнасьць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.01.2018 16:20
Узнагарода «Цмока цмокаў» прызнаецца з 1998 году праграмнай радай Кракаўскага кінафонду.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскі рэжысэр-дакумэнталіст Сяргей Лазьніца атрымаў узнагароду «Цмока цмокаў» за творчую дзейнасьць. Статуэтка будзе ўручаная пад канец траўня падчас 58 Кракаўскага кінафэстывалю. У праграме імпрэзы прадугледжаны паказ яго фільмаў.
Узнагарода «Цмока цмокаў» прызнаецца з 1998 году праграмнай радай Кракаўскага кінафонду, арганізатара Кракаўскага кінафэстывалю. Узнагароду ўручаецца як прызнаньне за ўклад у разьвіцьцё сусьветнай кінэматаграфіі ў галіне дакумэнтальнага і анімацыйнага фільму.
Сяргей Лазьніца зьяўляецца 21 ляўрэатам «Цмока цмокаў», а таксама самым маладым атрымальнікам узнагароды. Паводле журы, дакумэнталіст узнагароджаны за «пасьлядоўны, вельмі арыгінальны і плённы пошук. Ён, будучы рэжысэрам, зьяўляецца дапытлівым і ўпартым дасьледчыкам Расеі».
Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў 1964 годзе на тэрыторыі Беларусі. Выхаваўся ў Кіеве, цяпер жыве ў Бэрліне. Аўтар такіх фільмаў як «Шчасьце маё», «У тумане», «Майдан» і многіх іншых.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт