Logo Polskiego Radia
Print

Грэкі спрачаюцца з суседзямі за назву Македонія

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2018 15:11
У Атэнах прайшла самая вялікая дэманстрацыя ў Грэцыі на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
Грэкі спрачаюцца з суседзямі за назву Македонія.Грэкі спрачаюцца з суседзямі за назву Македонія. PAP/EPA/ALEXANDROS VLACHOS

Грэкі спрачаюцца з суседзямі за назву Македонія
У Атэнах прайшла самая вялікая дэманстрацыя ў Грэцыі на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
Паводле паліцыі, 140 тысяч людзей прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Атэнах супраць выкарыстоўваньня суседняй краінай назвы „Македонія”. Арганізатары пратэсту кажуць пра больш за мільён удзельнікаў. У любым выпадку гэта была самая вялікая дэманстрацыя ў Грэцыі на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
Выступоўцы падкрэсьлівалі, што грэкі не пагодзяцца на скажэньне гісторый і прысваеньне суседняй краінай іхнай нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Удзельнікі акцыі папярэдзілі, што палітыкі, якія падпішуць пагадненьне з суседняй краінай і пагодзяцца на выкарыстаньне ёй назвы „Македонія”, сутыкнуцца зь гневам народу.
Урады Грэцыі й Рэспублікі Македонія вядуць перамовы аб заключэньні шматгадовай спрэчкі за назву. Кампраміс адкрыў б перад суседкай Грэцыі шлях у Эўразьвяз і NATO.
Грэцкі ўрад пад кіраўніцтвам Алексіса Цыпраса хоча пагадзіцца на тое, каб суседняя краіна прыняла назву, адным з членаў якой будзе менавіта слова „Македонія”. Рэспубліка Македонія прыняла гэтую назву пасьля адлучэньня ад Югаславіі ў 1991 годзе.
аз

Паводле паліцыі, 140 тысяч людзей прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Атэнах супраць выкарыстоўваньня суседняй краінай назвы „Македонія”. Арганізатары пратэсту кажуць пра больш за мільён удзельнікаў. У любым выпадку гэта была самая вялікая дэманстрацыя ў Грэцыі на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.

Выступоўцы падкрэсьлівалі, што грэкі не пагаджаюцца са скажэньнем гісторыі і прысваеньнем суседняй краінай іх нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Удзельнікі акцыі папярэдзілі, што палітыкі, якія падпішуць пагадненьне з суседняй краінай і пагодзяцца на выкарыстаньне ёю назвы „Македонія”, сутыкнуцца зь гневам народу.

Урады Грэцыі й Рэспублікі Македонія вядуць перамовы аб завяршэньні шматгадовай спрэчкі за назву. Кампраміс адкрыў б перад суседкай Грэцыі шлях у Эўразьвяз і NATO.

Грэцкі ўрад пад кіраўніцтвам Алексіса Цыпраса хоча пагадзіцца на тое, каб суседняя краіна прыняла назву, адным з членаў якой будзе менавіта слова „Македонія”. Рэспубліка Македонія прыняла гэтую назву пасьля адлучэньня ад Югаславіі ў 1991 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт