Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкія ХДС/ХСС СДП дамовіліся аб кааліцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2018 15:11
Паводле СМІ, прадметам абмеркаваньня застаюцца толькі тэхнічныя дэталі.
PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны Ангелы Мэркель (ХДС) і Хрысьціянска-сацыяльны саюз (ХСС) узгаднілі з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Марціна Шульца ўсе найбольш важныя моманты, якія будуць уключаны ў кааліцыйнае пагадненьне – сёньня раніцай паведамілі СМІ. Паводле выданьня «Bild Zeitung», прадметам абмеркаваньня застаюцца толькі тэхнічныя дэталі.
Паведамляецца, што пагадненьне было дасягнутае пасьля 23 гадзін перамоваў, і толькі раніцай 7 лютага быў прыняты кампраміс у дачыненьні да палітыкі рынку працы. Па дадзеных агенцтва DPA, кааліцыйны пагадненьне будзе падпісана, верагодна, у чацьвер.
Акрамя таго, у СМІ паявілася неафіцыйная інфармацыя аб разьмеркаваньні міністэрскіх партфэляў. Як сьцьвярджае «Bild Zeitung», СДП у новым урадзе атрымае міністэрствы замежных спраў, сацыяльных спраў і фінансаў. Паводле пакуль неафіцыйнай інфармацыі, міністрам замежных спраў стане лідар партыі Марцін Шульц.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт