Logo Polskiego Radia
Print

Міністар Чапутовіч абмяркоўвае ў Брусэлі пытаньне вяршэнства закона ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2018 14:11
Кіраўнік МЗС Польшчы сустракаецца з чатырма камісарамі й віцэ-старшынём Эўракамісіі Франсам Тымэрмансам.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) сустракаецца сёньня ў Брусэлі з чатырма эўракамісарамі й віцэ-старшынём Эўракамісіі Франсам Тымэрмансам.

Адной з асноўных тэмаў сустрэчаў кіраўніка польскай дыпляматыі ў Брусэлі зьяўляецца пытаньне пашаны вяршэнства закона ў Польшчы.

Нагадаем, міністар Чапутовіч сустракаецца з Франсам Тымэрмансам ужо другі раз. У ходзе сустрэчы кіраўнік польскай дыпляматыі чарговы раз прадставіць пазыцыю Польшчы па рэформе судовай сыстэмы. Гэтая пазыцыя будзе таксама прадстаўленая дзяржавам-сябрам ЭЗ, якія, як нагадаў Чапутовіч, пакуль мелі магчымасьць пазнаёміцца выключна з ацэнкай Эўракамісіі.

„Паводле нас дакумэнт Эўракамісіі напісаны на занадта канфрантацыйнай мове й зусім несправядлівы”, - лічыць кіраўнік польскай дыпляматыі.

Падчас размовы міністра Яцэка Чапутовіча з эўракамісарамі будуць закранацца пытаньні, датычныя бягучай міжнароднай палітыкі, ідэі спалучэньня выплаты сродкаў ЭЗ з новага бюджэту зь незалежнасьцю судовай сыстэмы ў дадзенай краіне, а таксама фонду абароны ЭЗ, зь якога будуць фінансаваныя ваенныя праекты ў краінах-членах супольнасьці.

аз

Міністар Чапутовіч абмяркоўвае ў Брусэлі пытаньне вяршэнства закона ў Польшчы

Кіраўнік МЗС Польшчы сустракаецца з чатырма камісарамі й віцэ-старшынём Эўракамісіі Франсам Тымэрмансам.

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) сустракаецца сёньня ў Брусэлі з чатырма эўракамісарамі й віцэ-старшынём Эўракамісіі Франсам Тымэрмансам.

Адной з асноўных тэмаў сустрэчаў кіраўніка польскай дыпляматыі ў Брусэлі зьяўляецца пытаньне пашаны вяршэнства закона ў Польшчы.

Нагадаем, міністар Чапутовіч сустракаецца з Фрамсам Тымэрмансам ужо другі раз. У ходзе сустрэчы кіраўнік польскай дыпляматыі чарговы раз прадставіць пазыцыю Польшчы па рэформе судовай сыстэмы. Гэтая пазыцыя будзе таксама прадстаўленая дзяржавам-сябрам ЭЗ, якія, як нагадаў Чапутовіч, пакуль мелі магчымасьць пазнаёміцца выключна з ацэнкай Эўракамісіі.

„Паводле нас дакумэнт Эўракамісіі напісаны на занадта канфрантацыйнай мове й зусім несправядлівы”, - лічыць кіраўнік польскай дыпляматыі.

Падчас размовы міністра Яцэка Чапутовіча з эўракамісарамі будуць закранацца пытаньні, датычныя бягучай міжнароднай палітыкі, ідэі спалучэньня выплаты сродкаў ЭЗ з новага бюджэту зь незалежнасьцю судовай сыстэмы ў дадзенай краіне, а таксама пытаньне фонду абароны ЭЗ, зь якога будуць фінансаваныя ваенныя праекты ў краінах-членах супольнасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт