Logo Polskiego Radia
Print

Параненая грузінская палкоўнік, якая трэніравала ўкраінскіх вайскоўцаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2018 11:14
Ня выключана, што ў замаху на жыцьцё Дадо Гугегашвілі замешаныя расейскія спэцслужбы.
Дадо Гугегашвілі, кадр з перадачы Першага каналу ўкраінскага тэлебачаньня. Дадо Гугегашвілі, кадр з перадачы Першага каналу ўкраінскага тэлебачаньня. youtube.com/screen/1tv.com.ua

У Тбілісі зьдзейсьнены замах на жыцьцё жанчыны-палкоўнка, якая дапамагала ўкраінскім вайскоўцам. У сераду ў дом да Дадо Гугегашвілі ўварваліся невядомыя й адкрылі агонь. У Выніку 59-гадовая жанчына была цяжка параненая, а яе 32-гадовы сын загінуў. Пра гэта паведамляе «Громадське радіо» са спасылкай на выданьне «Грузія-онлайн».

Стан Дадо Гугегашвілі мэдыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі. Яна атрымала параненьні грудной клеткі. Злачынцам удалося ўцячы. Паліцыя лічыць, што нападнікі былі знаёмыя сям’і.

Палкоўнік у адстаўцы Дадо Гугегашвілі прымала ўдзел ва ўзброеных канфліктах у Абхазіі ды Паўднёвай Асэтыі. У 2014 годзе яна стала інструктарам украінскіх добраахвотных батальёнаў, якія ваявалі ў Данбасе.

Камандзір групы грузінскіх добраахвотнікаў у шэрагах украінскай арміі Мамука Мамулашвілі мяркуе, што замах на жыцьцё інструктара зьвязаны не зь яе дзейнасьцю ва Ўкраіне, а хутчэй з пагаршэньнем крымінагеннай сытуацыі ў Грузіі. Разам з тым ён не выключае ўдзелу ў злачынстве расейскіх спэцслужбаў.

hromadskeradio.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт