Logo Polskiego Radia
Print

Пачаліся XXIII зімовыя Алімпійскія гульні (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2018 14:06
Удзел у спаборніцтвах прымаюць 2925 спартоўцаў з 92 краінаў.
PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

У карэйскім Пхёнчхане прайшла цырымонія адкрыцьця XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў. На стадыёне перад 35 тысячамі гледачоў прайшлі каманды больш як 90 краінаў.

Польская дэлегацыя выйшла 83-й па ліку. Сьцяг пранёс канькабежац Зьбігнеў Брудка (Zbigniew Bródka) – залаты мэдаліст папярэдняй Алімпіяды ў Сочы. Беларускую каманду таксама ўзначальвала пераможца Сочынскай зімовай Алімпіяды фрыстайлістка Ала Цупэр.

Фота:
Фота: PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Спартоўцы з Паўночнай і Паўднёвай Карэі выступілі пад супольным сьцягам у выглядзе белага палатна з блакітнай выявай Карэйскай паўвыспы.

Фота:
Фота: PAP/EPA/DANIEL KOPATSCH

А 16 гадзіне па Менску быў запалены алімпійскі агонь. На трыбунах прысутнічалі шматлікія кіраўнікі дзяржаваў, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і старшыня Міжнароднага Алімпійскага камітэту Томас Бах. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Джэін паціснуў руку сястры паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Ына, якая прадстаўляе на Алімпіядзе пхеньянскі рэжым.

Фота:
Фота: PAP/Grzegorz Momot

У сёлетніх Алімпійскіх гульнях прыме ўдзел 2925 спартоўцаў з 92 краінаў, а таксама атлеты з Расеі, якія выступаюць пад нэўтральным сьцягам. Такім чынам Міжнародны алімпійскі камітэт пакараў расейцаў за масавае ўжываньне допінгу на папярэдняй алімпіядзе ў Сочы. Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане працягнуцца да 25 лютага.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт