Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя Грэцыі набірае мігрантаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.02.2018 07:07
Людзі розных нацыянальнасьцяў жыцьцёва неабходныя, каб працаваць зь імігранцкімі асяродзьдзямі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Паліцыя Грэцыі набірае на працу мігрантаў. Як паведаміў міністар унутраных справаў гэтай краіны Нікас Тоскас, супрацоўнікі нягрэцкага паходжаньня жыцьцёва неабходныя для працы з асяродзьдзем замежнікаў. Паліцыянты зазвычай ня ведаюць моваў замежных грамадзянаў, якія прыяжджаюць у Грэцыю.

На высьпе Лесбас, куды прыбывае асноўная лічба мігрантаў з афрыканскіх краінаў, пражываюць людзі больш як ста нацыянальнасьцяў. Пры іх рэгістрацыі працуе 50 перакладчыкаў, якія валодаюць рэдкімі мовамі – напрыклад, мовай лінгала, якая ўжываецца ў Конга. Сярод гэтых перакладчыкаў нярэдка сустракаюцца тыя, хто сам прыбыў морам на эўрапейскі кантынэнт, а пазьней быў узяты на працу службамі Эўразьвязу, якія займаюцца міграцыяй. Людзей з імігранцкага асяродзьдзя ня так даўно пачала браць на працу й паліцыя Брытаніі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт