Logo Polskiego Radia
Print

Пад Масквой разьбіўся самалёт Ан-148 - на борце быў 71 чалавек

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.02.2018 14:21
Па інфармацыі крыніцы ў экстранных службах, шанцаў выжыць у пасажыраў не было.
Самалёт Саратаўскіх авіяліній. Фота "Камэрсант"Самалёт Саратаўскіх авіяліній. Фота "Камэрсант"www.kommersant.ru

У Падмаскоўі разьбіўся самалёт Ан-148. Машына, які належала Саратаўскім авіялініям, пацярпела крушэньне пасьля вылету з Дамадзедава ў Орск, паведаміла крыніца ў экстраных службах.

Удакладнена, што паветранае судна ўпала паміж населенымі пунктамі Заворава і Сьцепанаўскае. За здарэньнем назіралі навочныя сьведкі. "Шанцаў выжыць у членаў экіпажа і пасажыраў не было", – сказала крыніца.

Ан-148 зьнік з экранаў радараў пасьля вылету з маскоўскага аэрапорта "Дамадзедава" ў Орск. Мяркуецца, што на борце знаходзіўся 71 чалавек – 65 пасажыраў і шэсьць членаў экіпажа.

Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт