Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда пазнаёміцца з сытуацыяй палякаў у Летуве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2018 14:15
Прэзыдэнт Польшчы пачынае трохдзённы візыт у Вільню.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.PAP/Grzegorz Michałowski

Анджэй Дуда пазнаёміцца з сытуацыяй палякаў у Летуве
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда пачынае трохдзённы візыт у Вільню.
Сустрэчы з палякамі ў Летуве, удзел у мерапрыемствах з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Летувы, а таксама сустрэча з прэзыдэнт Даляй Грыбаўскайтэ – гэта асноўныя пункты трохдзённага візыту Анджэя Дуды ў Вільні.
Сёньня ўвечары, пасьля наведаньня Вострай брамы, польскі прэзыдэнт сустрэнецца з палякамі ў Летуве. Падчас гэтай сустрэчы будуць абмяркоўвацца праблемы, зь якімі змагаюцца прадстаўнікі польскай меншасьці ў гэтай краіне.
Нагадаем, у Летуве пражывае каля 200 тысяч палякаў. Польская меншасьць зьяўляецца найбуйнейшай у гэтай краіне.
Сытуацыя палякаў у Летуве будзе закранацца падчас суботняй сустрэчы Анджэя Дуды з Даляй Грыбаўскайтэ.
Размова прэзыдэнтаў Польшчы й Летувы будзе таксама нагодай для абмеркаваньня пытаньняў, якія тычацца эканамічнага супрацоўніцтва, палітыкі ЭЗ і бясьпекі.
У ходзе мерапрыемастваў, прысьвечаных 100-годзьдзю незалежнасьці Летувы Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
аз

Сустрэчы з палякамі ў Летуве, удзел у мерапрыемствах з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Летувы, а таксама сустрэча з прэзыдэнт Даляй Грыбаўскайтэ – гэта асноўныя пункты трохдзённага візыту Анджэя Дуды ў Вільні.

Сёньня ўвечары, пасьля наведаньня Вострай брамы, польскі прэзыдэнт сустрэнецца з палякамі ў Летуве. Падчас гэтай сустрэчы будуць абмяркоўвацца праблемы, зь якімі змагаюцца прадстаўнікі польскай меншасьці ў гэтай краіне.
Нагадаем, у Летуве пражывае каля 200 тысяч палякаў. Польская меншасьць зьяўляецца найбуйнейшай у гэтай краіне.

Сытуацыя палякаў у Летуве будзе закранацца падчас суботняй сустрэчы Анджэя Дуды з Даляй Грыбаўскайтэ.

Размова прэзыдэнтаў Польшчы й Летувы будзе таксама нагодай для абмеркаваньня пытаньняў, якія тычацца эканамічнага супрацоўніцтва, палітыкі ЭЗ і бясьпекі.
У ходзе мерапрыемастваў, прысьвечаных 100-годзьдзю незалежнасьці Летувы, Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт