Logo Polskiego Radia
Print

Польская амбасада ў Маскве атрымала канвэрт з атрутай на насякомых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2018 13:00
Канвэрты з белым парашком апошнімі днямі атрымалі 15 дыппрадстаўніцтваў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0

Польская амбасада ў Маскве атрымала канвэрт з атрутай на насякомых
Ужо некалькі дзён амбасады ў Маскве атрымліваюць канвэрты з атрутай на насякомых. Адзін з такіх лістоў трапіў у дыпляматычнае прадстаўніцтва Польшчы. Невядомыя адпраўнікі ў некалькіх выпадках падпісаліся імем дэпутата кіроўнай партыі «Адзіная Расея» Сяргея Жэлязьняка. Палітык асабіста зьвярнуўся ў праваахоўныя органы з просьбай высьветліць сытуацыю.
Канвэрты з белым парашком апошнімі днямі атрымалі амбасады, між іншым, Вугоршчыны, Францыі, Румыніі, Баўгарыі, Галяндыі, Чэхіі і Польшчы. Агулам гэта 15 дыппрадстаўніцтваў.
У польскай амбасадзе па прычынах бясьпекі адмовіліся камэнтаваць сытуацыю. У СМІ паведамляецца, што расейскія экспэрты высьветлілі, што ў канвэртах знаходзіўся сродак, які выкарыстоўваецца ў садаводзтве і вэтэрынарыі для змаганьня з насякомымі.

Ужо некалькі дзён амбасады ў Маскве атрымліваюць канвэрты з атрутай на насякомых. Адзін з такіх лістоў трапіў у дыпляматычнае прадстаўніцтва Польшчы. Невядомыя адпраўнікі ў некалькіх выпадках падпісаліся імем дэпутата кіроўнай партыі «Адзіная Расея» Сяргея Жэлязьняка. Палітык асабіста зьвярнуўся ў праваахоўныя органы з просьбай высьветліць сытуацыю.

Канвэрты з белым парашком апошнімі днямі атрымалі амбасады, між іншым, Вугоршчыны, Францыі, Румыніі, Баўгарыі, Галяндыі, Чэхіі і Польшчы. Агулам гэта 15 дыппрадстаўніцтваў.

У польскай амбасадзе па прычынах бясьпекі адмовіліся камэнтаваць сытуацыю.

У СМІ паведамляецца, што расейскія экспэрты высьветлілі, што ў канвэртах знаходзіўся сродак, які выкарыстоўваецца ў садаводзтве і вэтэрынарыі для змаганьня з насякомымі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт