Logo Polskiego Radia
Print

У Крыме ў калёнію пасадзілі ўкраінца за падрыхтоўку дывэрсіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2018 15:47
Асуджаны неаднаразова пісаў заявы пра катаваньні з боку супрацоўнікаў ФСБ.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У анэксаваным Крыме грамадзяніна Ўкраіны Андрэя Захцея, які абвінавачваецца ў падрыхтоўцы дывэрсій, суд прыгаварыў да 6,5 гадоў калёніі строгага рэжыму. Адзначаецца, што так званы «Вярхоўны суд» Крыму залічыў у гэты тэрмін больш чым паўтара года, якія Захцей правёў у СІЗА.
У студзені 2017 году Маскоўскі гарадзкі суд прызнаў законным падаўжэньне арышту Андрэя Захцея, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме.
У лютым 2017 году расейскае сьледзтва перавяло Захцея з маскоўскага СІЗА «Лефартова» ў Крым.
Ён неаднаразова пісаў заявы пра катаваньні з боку супрацоўнікаў ФСБ. У прыватнасьці, супрацоўнікі ФСБ апраналі кайданкі (рубцы былі зафіксаваныя лекарамі сымферопальскага СІЗА) і білі мужчыну токам, прымацоўваючы клемы да ног, ягадзіц і геніталій.
Паведамлялася, што яго прымушалі даць паказаньні, на якія ён не згаджаўся. Аднак пазьней ён прызнаўся ў тым, чаго ад яго патрабавалі.
.....
Шэсьць супрацьтанкавых гранат РПГ-18 і адну РПГ-22 знайшлі функцыянэры Мытна-падатковай службы на памежным пераходзе ў Грэбэнным. Зброя знаходзілася ў багажніку легкавога аўтамабіля маркі «Mercedes» на польскіх нумарах. Аўтамабілем ехалі грамадзянін Польшчы і грамадзянін Украіны.
Мужчын затрымалі. Падазраваных і супрацьтанкавыя гранаты перадалі функцыянэрам мясцовага аддзяленьня Памежнай службы.
РПГ-18 і РПГ-22 – гэта савецкія супрацьтанкавыя гранаты, распрацаваныя на пачатку 70-х гадоў. Гэта від аднаразовай зброі, якая складаецца з пускавой устаноўкі і гранаты.

У анэксаваным Крыме грамадзяніна Ўкраіны Андрэя Захцея, які абвінавачваецца ў падрыхтоўцы дывэрсій, суд прыгаварыў да 6,5 гадоў калёніі строгага рэжыму. Адзначаецца, што так званы «Вярхоўны суд» Крыму залічыў у гэты тэрмін больш чым паўтара года, якія Захцей правёў у СІЗА.

У студзені 2017 году Маскоўскі гарадзкі суд прызнаў законным падаўжэньне арышту Андрэя Захцея, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме.

У лютым 2017 году расейскае сьледзтва перавяло Захцея з маскоўскага СІЗА «Лефартова» ў Крым.

Ён неаднаразова пісаў заявы пра катаваньні з боку супрацоўнікаў ФСБ. У прыватнасьці, супрацоўнікі ФСБ апраналі кайданкі (рубцы былі зафіксаваныя лекарамі сымферопальскага СІЗА) і білі мужчыну токам, прымацоўваючы клемы да ног, ягадзіц і геніталій.

Паведамлялася, што яго прымушалі даць паказаньні, на якія ён не згаджаўся. Аднак пазьней ён прызнаўся ў тым, чаго ад яго патрабавалі.

pravda.com.ua/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт