Logo Polskiego Radia
Print

У Нью-Ёрку пачынаюць сьвяткаваць 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2018 11:36
У Carnegie Hall пройдзе галя-канцэрт з нагоды 85-ай гадавіны апошняга канцэрту Ігнацы Яна Падарэўскага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RemazteredStudio/pixabay.com/CC0 Public Domain

У нью-ёрскай Carnegie Hall вечарам пройдзе галя-канцэрт з нагоды 85-ай гадавіны апошняга канцэрту Ігнацы Яна Падарэўскага. Канцэрт таксама распачынае сьвяткаваньне 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы ў ЗША.
У праграме знаходзяцца творы Фрыдэрыка Шапэна, якія Падарэўскі выконваў перад тысячамі слухачоў у Нью-Ёрку, і ўласныя кампазыцыі кампазытара. Падчас канцэрту выступяць Шыман Нэрынг, Лукаш Крупіньскі і Марэк Браха з Польшчы ды амэрыканец Кэвін Кэнэр.
Ва ўрачыстасьці прымуць удзел мясцовыя палякі, прадстаўнікі ЗША і Польшчы, у тым ліку міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч і дыпляматы з ААН.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт