Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі паказваюць працы мастакоў з Вышаградзкай групы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2018 17:11
Арганізатары выставы паказваюць, што супраца ў рамках V4 ня зводзіцца выключна да палітыкі й эканомікі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bodobe/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Брусэлі паказваюць працы мастакоў з Вышаградзкай групы
Арганізатары выставы паказваюць, што супраца ў ракмах V4 ня зводзіцца выключна да палітыкі й эканомікі.
Зь сёньняшняга дня па 19 сакавіка ў Брусэлі можна будзе паглядзець выставу прац мастакоў з Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны. Выстава пад загалоўкам „A View on V4” прэзэнтуе мастацкія дасягненьні краін Вышаградзкай групы пачынаючы з 1960-х гадоў па сучаснасьць.
Выстава была арганізаваная па ініцыятыве Вугоршчыны, якая цяпер старшынствуе ў Вышаградзкай групе. Арганізатары падкрэсьліваюць, што супрацоўніцтва паміж чатырма краінамі не абмяжоўваецца палітыкай і эканомікай, а таксама ахоплівае культурныя каштоўнасьці.
На выставе прэзэнтаваныя амаль 80 работ. Сярод іх творы такіх вяромых польскіх мастакоў, як Ежы Зялінскі(Jerzy Zieliński), Стэфан Гяроўскі (Stefan Gierowski), Ежы Навасельскі (Jerzy Nowosielski), Збігнеў Лібэра (Zbigniew Libera) й Пшэмыслаў Матэцкі (Przemysław Matecki).
аз

Зь сёньняшняга дня па 19 сакавіка ў Брусэлі можна будзе паглядзець выставу прац мастакоў з Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны. Выстава пад загалоўкам „A View on V4” прэзэнтуе мастацкія дасягненьні краін Вышаградзкай групы пачынаючы з 1960-х гадоў па сучаснасьць.

Выстава была арганізаваная па ініцыятыве Вугоршчыны, якая цяпер старшынствуе ў Вышаградзкай групе. Арганізатары падкрэсьліваюць, што супрацоўніцтва паміж чатырма краінамі не абмяжоўваецца палітыкай і эканомікай, а таксама ахоплівае культурныя каштоўнасьці.

На выставе прэзэнтаваныя амаль 80 работ. Сярод іх творы такіх вядомых польскіх мастакоў, як Ежы Зялінскі(Jerzy Zieliński), Стэфан Гяроўскі (Stefan Gierowski), Ежы Навасельскі (Jerzy Nowosielski), Збігнеў Лібэра (Zbigniew Libera) й Пшэмыслаў Матэцкі (Przemysław Matecki).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт