Logo Polskiego Radia
Print

Італьянскі суд: фашысцкае прывітаньне не зьяўляецца злачынствам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2018 14:25
Касацыйны суд пацьвердзіў апраўдальны вэрдыкт суду ніжэйшай інстанцыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Італьянскі суд: фашысцкае прывітаньне не зьяўляецца злачынствам
Касацыйны суд пацьвердзіў апраўдальны вэрдыкт суду ніжэйшай інстанцыі.
Італьянскі суд вырашыў, што фашысцкае прывітаньне не зьяўляецца злачынствам, калі яно было зроблена, каб ушанаваць памяць аб кімсьці. Нагадаем, у Італіі паводле закону караецца апалёгія фашызму й спроба адраджэньня фашысцкай партыі.
У красавіку 2014 гаду два члены крайне правай арганізацый „Каса Паунд” (CasaPound) паднялі правыя рукі ўверх падчас цырымоніі ў памяць аб трох актывістах італьянскага фашысцкага руху.
Касацыйны суд пацьвердзіў апраўдальны вэрдыкт суду ніжэйшай інстанцыі. Паводле судзьдзяў, жэст абвінавачаных, званы рымскім прывітаньнем, не ўяўляў сабой атакі на дэмакратычны парадак і не зьяўляўся пахвалой фашызму.
Суд прыйшоў да высновы, што само выконваньне жэстаў, або валоданьне памятнымі рэчамі, зьвязанымі з фашызмам, не зьяўляюцца злачынствам і італьянскае заканадаўства іх не забараняе.
Паводле апошніх перадвыбарчых апытаньняў вынікае, што нэафашысцкая партыя „Каса Паунд” можа разьлічваць на палову адсотка галасоў выбаршчыкаў, а падтрымка для ўсіх нэафашысцкіх арганізацыяў у Італіі не перавышае аднаго працэнта.
аз

Італьянскі суд вырашыў, што фашысцкае прывітаньне не зьяўляецца злачынствам, калі яно было зроблена, каб ушанаваць памяць аб кімсьці. Нагадаем, у Італіі паводле закону караецца апалёгія фашызму й спроба адраджэньня фашысцкай партыі.

У красавіку 2014 гаду два члены крайне правай арганізацый „Каса Паунд” (CasaPound) паднялі правыя рукі ўверх падчас цырымоніі ў памяць аб трох актывістах італьянскага фашысцкага руху.

Касацыйны суд пацьвердзіў апраўдальны вэрдыкт суду ніжэйшай інстанцыі. Паводле судзьдзяў, жэст абвінавачаных, званы рымскім прывітаньнем, не ўяўляў сабой атакі на дэмакратычны парадак і не зьяўляўся пахвалой фашызму.

Суд прыйшоў да высновы, што само выконваньне жэстаў, або валоданьне памятнымі рэчамі, зьвязанымі з фашызмам, не зьяўляюцца злачынствам і італьянскае заканадаўства іх не забараняе.

Паводле апошніх перадвыбарчых апытаньняў, нэафашысцкая партыя „Каса Паунд” можа разьлічваць на палову адсотка галасоў выбаршчыкаў, а падтрымка для ўсіх нэафашысцкіх арганізацыяў у Італіі не перавышае аднаго працэнта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт