Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель ужо мае пераемніцу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2018 15:21
Ёй можа стаць 56-гадовая Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр, прэм’ер-міністар Заарлянду.
PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Rzeczpospolita Мэркель ужо мае пераемніка
Нямецкія СМІ інфармуюць, што Ангела Мэркель занятая ўзьвядзеньнем на партыйную вярхушку сваёй намесьніцы. Ёй павінна стаць 56-гадовая Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр, прэм’ер-міністар Заарлянду. Каталічка з кансэрватыўнымі поглядамі стаіць на чале другой па велічыні кааліцыя сваіх зямель, якія толькі ў 1956 годзе сталі часткай Нямеччыны.
Мяркуецца, што Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр на партыйным зьезьдзе ХДС будзе абраная на пасаду генэральнага сакратара. Назіральнікі нагадваюць, што гэтую функцыю калісьці займала Ангела Мэркель. Пасьля яна стала лідарам партыі. Кар’ера Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр падобная да шляху Ангелы Мэркель.
Аднак цяжка сабе ўявіць, што яе ўзыход на вярхушку ўлады спакойна ўспрымуць партыйныя старажылы. Гэта блізкага супрацоўніка Ангелы Мэркель Томаса дэ Мэзьера лічылі ў ХДС магчымым пераемнікам канцлер. Моцную пазыцыю ў партыі займае іншая жанчына – Урсуля Гэртруд фон дэр Ляен. Яна ўжо кіравала некалькімі міністэрствамі, цяпер узначальвае Міністэрства абароны.
Сваю пасаду Ангела Мэркель займае апошні раз, таму спэкуляцыі на тэму пераемніка асаблівым чынам актывізаваліся.

Rzeczpospolita: Нямецкія СМІ інфармуюць, што Ангела Мэркель занятая ўзьвядзеньнем на партыйную вярхушку сваёй намесьніцы. Ёй павінна стаць 56-гадовая Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр, прэм’ер-міністар Заарлянду. Каталічка з кансэрватыўнымі поглядамі стаіць на чале другой па велічыні кааліцыя сваіх зямель, якія толькі ў 1956 годзе сталі часткай Нямеччыны.

Мяркуецца, што Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр на партыйным зьезьдзе ХДС будзе абраная на пасаду генэральнага сакратара. Назіральнікі нагадваюць, што гэтую функцыю калісьці займала Ангела Мэркель. Пасьля яна стала лідарам партыі. Кар’ера Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр падобная да шляху Ангелы Мэркель.

Аднак цяжка сабе ўявіць, што яе ўзыход на вярхушку ўлады спакойна ўспрымуць партыйныя старажылы. Гэта блізкага супрацоўніка Ангелы Мэркель Томаса дэ Мэзьера лічылі ў ХДС магчымым пераемнікам канцлер. Моцную пазыцыю ў партыі займае іншая жанчына – Урсуля Гэртруд фон дэр Ляен. Яна ўжо кіравала некалькімі міністэрствамі, цяпер узначальвае Міністэрства абароны.

Сваю пасаду Ангела Мэркель займае апошні раз, таму спэкуляцыі на тэму пераемніка асаблівым чынам актывізаваліся.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт