Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прайграла Эўракамісіі ў Судзе ЭЗ у справе аб якасьці паветра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.02.2018 17:49
Пазоў па аналягічнай справе ў Судзе ЭЗ раней прайграла Балгарыя.
eugeniu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча прайграла Эўракамісіі ў Судзе ЭЗ у справе аб якасьці паветра
Польшча парушыла дырэктывы Эўразьвязу па якасьці паветра з-за перавышэньня адразу ў некалькіх зонах нормаў яго забруджваньня. Адпаведны вэрдыкт прыняў Суд Эўрапейскага Зьвязу.
Эўракамісія ў чэрвеня 2016 году падала ў Суд ЭЗ скаргу, у якой абвінаваціла Польшчу ў адсутнасьці эфэктыўных дзеяньняў па абароне якасьці паветра. Паводле суду, у Польшчы рэгулярна перавышаюцца дапушчальныя як штодзённыя, так і штогадовыя нормы.
Такі вэрдыкт не азначае аўтаматычнага фінансавага пакараньня Варшавы. Цяпер Польшча павінна будзе паведаміць Эўрапейскай камісіі пра свае дзеяньні ў барацьбе з забруджваньнем паветра. Калі Брусэль ацэніць, што гэтых мер дастаткова, то Эўразьвяз ня будзе зьвяртацца да фінансавых санкцый, памер якіх можа дасягнуць соцень мільёнаў эўра.
Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Польшчы паведаміла, што Варшава прадаставіць Брусэлю доказы наконт захадаў для паляпшэньня якасьці паветра.
Эўрапейская камісія на працягу многіх гадоў выказвае занепакоенасьць тым, што высокая канцэнтрацыя шкодных часьціцаў пылу ў паветры можа выклікаць мноства сур'ёзных захворваньняў і стаць прычынай павелічэньня выпадкаў заўчаснай сьмерці. Пазоў па аналягічнай справе ў Судзе ЭЗ раней прайграла Балгарыя. Пагроза далейшых судовых працэсаў вісіць над іншымі краінамі.

Польшча парушыла дырэктывы Эўразьвязу па якасьці паветра з-за перавышэньня адразу ў некалькіх зонах нормаў яго забруджваньня. Адпаведны вэрдыкт прыняў Суд Эўрапейскага Зьвязу.

Эўракамісія ў чэрвеня 2016 году падала ў Суд ЭЗ скаргу, у якой абвінаваціла Польшчу ў адсутнасьці эфэктыўных дзеяньняў па абароне якасьці паветра. Паводле суду, у Польшчы рэгулярна перавышаюцца дапушчальныя як штодзённыя, так і штогадовыя нормы.

Такі вэрдыкт не азначае аўтаматычнага фінансавага пакараньня Варшавы. Цяпер Польшча павінна будзе паведаміць Эўрапейскай камісіі пра свае дзеяньні ў барацьбе з забруджваньнем паветра. Калі Брусэль ацэніць, што гэтых мер дастаткова, то Эўразьвяз ня будзе зьвяртацца да фінансавых санкцый, памер якіх можа дасягнуць соцень мільёнаў эўра.Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Польшчы паведаміла, што Варшава прадаставіць Брусэлю доказы наконт захадаў для паляпшэньня якасьці паветра.

Эўрапейская камісія на працягу многіх гадоў выказвае занепакоенасьць тым, што высокая канцэнтрацыя шкодных часьціцаў пылу ў паветры можа выклікаць мноства сур'ёзных захворваньняў і стаць прычынай павелічэньня выпадкаў заўчаснай сьмерці. Пазоў па аналягічнай справе ў Судзе ЭЗ раней прайграла Балгарыя. Пагроза далейшых судовых працэсаў вісіць над іншымі краінамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт