Logo Polskiego Radia
Print

Прысуджанага да сьмерці памілавалі за гадзіну да выкананьня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2018 12:23
Сьмяротнае пакараньне было заменена на пажыцьцёвае зьняволеньне без права датэрміновага вызваленьня.
Thomas "Bart" Whitaker: TWITTER.COM/ABC 7 CHICAGOThomas "Bart" Whitaker: TWITTER.COM/ABC 7 CHICAGOfota: polskieradio.pl

Губэрнатар штата Тэхас Грэг Эбот памілаваў у чацьвер прысуджанага да сьмерці забойцу маці і брата. Ён паведаміў аб гэтым менш чым за адну гадзіну да заплянаванай экзэкуцыі.

Сьмяротнае пакараньне было заменена на пажыцьцёвае зьняволеньне без права датэрміновага вызваленьня. Аб зьмякчэньні пакараньня для Томаса «Барта» Уітакэра прасіў губэрнатара Інстытут па справах умоўнага вызваленьня. Інстытут вельмі рэдка зьвяртаецца з такім прашэньнем.

У сваю чаргу Інстытут задаволіў просьбу бацькі асуджанага, Кэнта Уітакэра, які выжыў разьню. Ягоны сын у 2003 годзе страляў па родных у сваім доме ў прыгарадзе Х'юстана. Маці забойцы і яго брат былі забітыя.

Кэнт Уітакэр ужо даўно хадайнічаў за ласку для свайго сына, сьцьвярджаючы, што пазбаўленьне яго жыцьця выкліча толькі яшчэ большае зло.

Журналісты не змаглі вызначыць, як Томас Уітакэр адрэагаваў на навіну аб адмене экзэкуцыі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт