Logo Polskiego Radia
Print

СМІ абвінавачваюць сям’ю Пуціна і ФСБ у адмываньні брудных грошай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.02.2018 15:10
Для гэтага выкарыстоўваўся эстонскі філіял дацкага Danske Bank.
PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

СМІ абвінавачваюць сям’ю Пуціна і ФСБ у адмываньні брудных грошай
Дацкія і брытанскія СМІ пішуць, што чальцы сям’і расейскага прэзыдэнта і ФСБ нібыта выкарыстоўвалі эстонскі філіял дацкага Danske Bank для адмываньня брудных грошай, пра што кіраўніцтва банку даведалася з ананімных рапартаў.
Доступ да гэтых рапартаў атрымала дацкая газэта «Berlingske». Выданьне піша, што пасьля папярэджаньня аб магчымым выкарыстаньні эстонскага філіялу банку для нелегальнай дзейнасьці ў 2013 годзе Danske Bank зачыніў 20 рахункаў расейскіх кліентаў.
У заяве Danske Bank паінфармаваў, што правёў «дакладнае сьледзтва, каб высьветліць сутнасьць падзей у эстонскім аддзеле, але пакуль сьледзтва не завершана», і таму банк не камэнтуе справу.

niezalezna.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт