Logo Polskiego Radia
Print

Дыктатары з Карэі езьдзілі па сьвеце па фальшывых дакумэнтах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.02.2018 16:24
Журналісты здабылі копіі іх падробленых пашпартоў, па якіх яны былі ў Японіі ды Заходняй Эўропе.

Паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын і ягоны бацька падарожнічалі па сьвеце, карыстаючыся фальшывымі бразыльскімі пашпартамі. Агенцтва Reuters апублікавала фотакопіі падробленых дакумэнтаў.

Пашпарты Кім Чэн Ына й ягонага бацькі, папярэдняга лідара Паўночнай Карэі, Кім Чэн Іра, былі выдадзеныя ў 1996 годзе бразыльскай амбасадай у Празе на прозьвішчы Джозэфа Пуага ды Ільёнга Тхой.

На думку экспэртаў, якіх цытуе агенцтва, фатаздымкі ў пашпартах пацьвярджаюць, што фальшывыя дакумэнты належалі Кімам. Гэтыя пашпарты падаваліся на візы для ўезду ў краіны Заходняй Эўропы. Вядома прынамсі пра два выпадкі.

Японскія СМІ паведамілі, што цяперашні лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын на пачатку 90-х гадоў наведаў Японію па бразыльскім пашпарце.

Бразыльскія ўлады пачалі расьсьледаваньне па гэтай справе.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт