Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін пахваліўся ваенным патэнцыялам Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2018 16:15
Паведамленьне аб сучаснай зброі незалежныя камэнтатары ўспрынялі, як пагрозу ЗША й NATO.
Пуцін пахваліўся ваенным патэнцыялам Расеі.Пуцін пахваліўся ваенным патэнцыялам Расеі.PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Пуцін пахваліўся ваенным патэнцыялам Расеі
Паведамленьне аб сучаснай зброі незалежныя камэнтатары ўспрынялі, як пагрозу ЗША й NATO.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што расейская армія валодае такімі відамі зброі, якія не даступныя іншым краінам. У сваім звароце да Фэдэральнага сходу Расейскай Фэдэрацыі прэзыдэнт падкрэсьліў, што разьвіцьцё зброі гэтага тыпу зьяўляецца адказам Масквы на разгортваньне амэрыканскага супрацьракетнага шчыта на тэрыторыі Румыніі й Польшчы.
Уладзімір Пуцін зьвярнуў увагу на балістычныя ракеты „Сармат”, якія могуць зьнішчаць цэлі на абодвух паўшар'ях Зямлі, на крылатыя ракету з неабмежаваным радыюсам дзеяньня, здольныя пераносіць ядзерныя боегалоўкі, а таксама сучасныя падводныя лодкі й баявыя самалёты.
У сваім выступленьні Ўладзімір Пуцін неаднаразова падкрэсьліваў, што Расея пашырыла свой ваенны патэнцыял у адказ на дзеяньні ЗША й NATO. Ён таксама дадаў, што шматразова папярэджваў Захад, што Масква распрацоўвае гэткую зброю, але ніхто ня слухаў.
Паведамленьне аб сучаснай зброі незалежныя камэнтатары ўспрынялі, як пагрозу Злучаным Штатам Амэрыкі й NATO.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт