Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія не зачыніць дзьвераў для імігрантаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2018 11:15
Дзьверы ў Вялікабрытанію застануцца адкрытымі для імігрантаў прыкладна да сакавіка 2021 году.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Імігранты змогуць пасяляцца ў Вялікабрытаніі на працягу пераходнага пэрыяду, пасьля выхаду краіны з Эўразьвязу. Пра гэта сьведчыць дакумэнт, апублікаваным брытанскім Міністэрствам унутраных спраў.

Яшчэ надоечы Тэрэза Мэй намякала, што імігранты, якія прыбудуць на выспы пасьля сакавіка 2019 году, ня будуць мець тых жа правоў, як імігранты, якія пасяліліся ў Вялікабрытаніі да брэксіту. Тым часам паводле дакумэнту, які апублікаваў Home Office, брытанскі ўрад будзе ставіцца да абодвух групаў аднолькава.

Гэта азначае, што пры пэўных умовах дзьверы ў Вялікабрытанію застануцца адкрытымі для імігрантаў прыкладна да сакавіка 2021 году. Па-першае новыя імігранты павінны зарэгістравацца ў Вялікабрытаніі й атрымаць права на знаходжаньне на працягу пяці гадоў. Па-другое, іхным сем’ям будзе больш складана пераехаць на выспы. Па-трэцяе, яны будуць падлягаць юрысдыкцыі брытанскіх судоў, а не Эўрапейскага суду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт