Logo Polskiego Radia
Print

У красавіку можа адбыцца сустрэча прэзыдэнтаў Паўночнай і Паўднёвай Карэй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2018 14:00
Гэта вынік перамоваў, якія высокапастаўленыя прадстаўнікі Паўднёвай Карэі правялі ў Пхэньяне.
PAP/EPA/SONG KYUNG-SEOK / POOL

У красавіку можа адбыцца сустрэча прэзыдэнтаў Паўночнай і Паўднёвай Карэй
Гэта вынік перамоваў, якія высокапастаўленыя прадстаўнікі Паўднёвай Карэі правялі ў Пхэньяне. Паўночная Карэя таксама абавязалася не прымяняць у дачыненьні да Паўднёвай Карэі нуклеарнай і звычайнай зброі.
Сустрэча Кім Чэн Ына і Мун Джэіна павінна адбыцца напрыканцы наступнага месяца ў памежнай мясцовасьці Пханмунджом, якая месьціцца ў Аб’яднанай зоне бясьпекі. Пра гэта паінфармаваў пасьля вяртаньня з Паўночнай Карэі кіраўнік паўднёвакарэйскага Бюро бясьпекі. Узьнікне таксама спэцыяльная “гарачая лінія” паміж лідарамі абедзьвюх Карэй.
Падчас праведзеных перамоваў Кім Чэн Ын заявіў пра гатоўнасьць непасрэдных размоваў з ЗША на тэму дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы. Раней Вашынгтон заяўляў, што дыялёг можа быць адноўлены ў выпадку, калі камуністычная Карэя спыніць разьвіцьцё ядзернай і ракетнай праграм.

Паўночная Карэя таксама абавязалася не прымяняць у дачыненьні да Паўднёвай Карэі нуклеарнай і звычайнай зброі.

Сустрэча Кім Чэн Ына і Мун Джэіна павінна адбыцца напрыканцы наступнага месяца ў памежнай мясцовасьці Пханмунджом, якая месьціцца ў Аб’яднанай зоне бясьпекі. Пра гэта паінфармаваў пасьля вяртаньня з Паўночнай Карэі кіраўнік паўднёвакарэйскага Бюро бясьпекі. Узьнікне таксама спэцыяльная “гарачая лінія” паміж лідарамі абедзьвюх Карэй.

Падчас праведзеных перамоваў Кім Чэн Ын заявіў пра гатоўнасьць непасрэдных размоваў з ЗША на тэму дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы. Раней Вашынгтон заяўляў, што дыялёг можа быць адноўлены ў выпадку, калі камуністычная Карэя спыніць разьвіцьцё ядзернай і ракетнай праграм.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт