Logo Polskiego Radia
Print

ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2018 13:01
Улады ў Пхэньяне адказваюць за забойства зводнага брата Кім Чэн Ына - Вашынгтон.
Белы дом Белы дом Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі
Паводле ЗША, улады ў Пхэньяне адказваюць за забойства зводнага брата Кім Чэн Ына.
ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі ў сувязі са сьмерцю Кім Чэн Нама. Дзярждэпартамэнт ЗША абвінаваціў улады ў Пхэньяне ў забойстве зводнага брата Кім Чэн Ына.
Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Гэзэр Наўэрт паведаміла, што рашэньне аб санкцыях было прынятае 22 лютага. Абмежаваньні ўступілі ў сілу ў панядзелак, 5 сакавіка. Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША не паведаміла аднак пра форму санкцыяў.
Зводны брат лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына быў забіты год таму. У аэрапорце ў Куала-Лумпур у Малайзіі дзьве жанчыны падышлі да Кім Чэн Нама й нанесьлі на яго твар таксычнае рэчыва.
Працэс супраць абодвух жанчынаў - 25-гадовай інданэзійкі й 19-гадовай віетнамкі праходзіць у Малайзіі. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны.
аз

ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі ў сувязі са сьмерцю Кім Чэн Нама. Дзярждэпартамэнт ЗША абвінаваціў улады ў Пхэньяне ў забойстве зводнага брата Кім Чэн Ына.

Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Гэзэр Наўэрт паведаміла, што рашэньне аб санкцыях было прынятае 22 лютага. Абмежаваньні ўступілі ў сілу ў панядзелак, 5 сакавіка. Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША не паведаміла аднак пра форму санкцыяў.

Зводны брат лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына быў забіты год таму. У аэрапорце ў Куала-Лумпур у Малайзіі дзьве жанчыны падышлі да Кім Чэн Нама й насільна нанесьлі на яго твар таксычнае рэчыва.

Працэс супраць абодвух жанчынаў - 25-гадовай інданэзійкі й 19-гадовай віетнамкі - праходзіць у Малайзіі. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт