Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне павялічылася нараджальнасьць за кошт імігрантаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.03.2018 15:16
У 2016 г. нараджальнасьць сярод нямецкіх жанчын складала 1,38, у той час сярод жанчын мігрантаў у некалькі разоў вышэй.
pixabay.com

Апошнія статыстычныя дадзеныя паказваюць, што з 2016 года ў Нямеччыне павялічылася нараджальнасьць.

Нацыянальнае статыстычнае ўпраўленьне ў Бэрліне і Брандэнбургіі апублікавала дадзеныя, якія паказваюць, што ва ўсходніх землях павышэньню ўзроўню нараджальнасьці спрыяе высокі ўзровень нараджальнасьці сярод мігрантаў.

У сярэднім, у 2016 годзе, так званы «каэфіцыент нараджальнасьці» сярод нямецкіх жанчын складаў 1,38, у той час як сярод жанчын мігрантаў у некалькі разоў вышэй. У выпадку жанчын з Сырыі гэты каэфіцыент складае больш за 5, з Афганістану 4,8 і для жанчын з Ірака 4,3.

Падобная сытуацыя і ў іншых землях. Статыстычнае ўпраўленьне ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, паведаміла, што ў 2016 годзе нарадзілася ў раёне 8 працэнтаў дзяцей больш, чым годам раней. Акрамя таго, у гэтым стане большасьць дзяцей, народжаных у сем'ях мігрантаў.

Паводле статыстыкі, у сярэднім, нямецкія жанчыны нараджаюць першае дзіця ва ўзросьце 30 гадоў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт