Logo Polskiego Radia
Print

Санкцыі супраць Расеі падоўжаныя чарговы раз

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2018 12:45
Рашэньне аб падаўжэньні санкцый у мінулым не выклікала ніякіх спрэчак, так было і гэты раз.
PAP/EPA/MIKHAIL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Эўразьвяз афіцыйна прадоўжыў дыпляматычныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі на чарговыя паўгоду. Рашэньне зацьвердзілі эўразьвязаўскія міністры па справах канкурэнтаздольнасьці на сустрэчы ў Брусэлі. Раней на гэта пагадзіліся амбасадары чалецкіх краін.
Рашэньне аб падаўжэньні санкцый у мінулым не выклікала ніякіх спрэчак, так было і гэты раз. У чорным сьпісе з забаронай уезду на тэрыторыю Эўразьвязу і заблякаванымі рахункамі ў Эўропе знаходзіцца амаль 150 чалавек. Гэта сэпаратысты з Крыму, расейскія палітыкі, блізкія супрацоўнікі прэзыдэнта Пуціна і вайскоўцы.
Санкцыямі ахоплены таксама 38 фірм, эўрапейскія рахункі якіх застануцца замарожанымі да сярэдзіны верасьня. Надалей дзейнічаюць эканамічныя санкцыі, накладзеныя на Расею ў 2014 годзе.
Да гэтага часу ўдалося захаваць адзінагалоснасьць краін ЭЗ у справе санкцый, хоць пэрыядычна паяўляюцца галасы, што эканамічныя санкцыі трэба адмяніць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт