Logo Polskiego Radia
Print

Бундэстаг чацьвёрты раз выбраў Ангелу Мэркель канцлерам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.03.2018 12:11
Кіруючая кааліцыя складаецца з блёку хадэцкіх партый ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны.
Ангела Мэркэль і Франк-Вальтэр Штайнмаер.Ангела Мэркэль і Франк-Вальтэр Штайнмаер.PAP/EPA/ARMANDO BABANI

Нямецкі парлямэнт чацьвёрты раз выбраў Ангелу Мэркель канцлерам Нямеччыны. За яе асобу прагаласавалі 364 дэпутаты Бундэстагу з 688. Пасьля Ангела Мэркель была прызначаная на пасаду прэзыдэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, а пасьля дала прысягу ў Бундэстазе.

Кіруючая кааліцыя, на чалое якой стаіць Ангела Мэркель, складаецца з блёку хадэцкіх партый ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. Кааліцыя мае 399 мандатаў з 709. Гэта паказвае, што за Ангелу Мэркель не прагаласавала частка дэпутатаў з яе палітычнага блёку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт