Logo Polskiego Radia
Print

Знакаміты брытанскі навуковец Стывен Хокінг памёр на 77-м годзе жыцьця

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.03.2018 15:15
Стывэн Хокінг вывучаў праблемы Вялікага выбуху і тэорыю чорных дзір.
PAP/EPA/JIM HOLLANDER

Знакаміты брытанскі навуковец Стывен Хокінг памёр на 77-м годзе жыцьця
Ангельскі фізык-тэарэтык і папулярызатар навукі Стывен Хокінг памёр на 77-м годзе жыцьця.
«Мы глыбока засмучаныя тым, што наш любімы бацька сёньня сканаў. Ён быў вялікім навукоўцам і выбітным чалавекам, чые працы і спадчына будуць заставацца з намі на многія гады», – прыводзіць газэта The Guardian словы дзяцей Стывена Хокінга Люсі, Робэрта і Ціма.
Па словах дзяцей навукоўца, «адвага і зацятасьць Стывена Хокінга разам з выдатнымі здольнасьцямі і гумарам натхнялі людзей па ўсяму сьвету». «Ён аднойчы сказаў: »Сусьвет ня значыў бы так шмат, калі б у ім не жылі людзі, якіх ты любіш«. Нам будзе яго бясконца не хапаць», – адзначылі яны.
Стывен Хокінг вывучаў праблемы Вялікага выбуху і тэорыю чорных дзір. Яму належыць ідэя пра тое, што чорныя дзіры невялікай масы губляюць энэргію, расьсейваючы яе па сваім гарызонце падзей, і паступова зьнікаюць. Энэргія, якая выпускалася чорнымі дзірамі, атрымала назву «выпраменьваньне Хокінга».
Ён праславіўся як папулярызатар навукі дзякуючы кнізе «Кароткая гісторыя часу: ад Вялікага выбуху да чорных дзір», якая выйшла ў 1988 годзе, калі Стывен Хокінг ужо быў прыкаваны да інваліднага крэсла і страціў здольнасьць гаварыць.

Ангельскі фізык-тэарэтык і папулярызатар навукі Стывэн Хокінг памёр на 77-м годзе жыцьця.

«Мы глыбока засмучаныя тым, што наш любімы бацька сёньня сканаў. Ён быў вялікім навукоўцам і выбітным чалавекам, чые працы і спадчына будуць заставацца з намі на многія гады», – прыводзіць газэта The Guardian словы дзяцей Стывэна Хокінга Люсі, Робэрта і Ціма.

Па словах дзяцей навукоўца, «адвага і зацятасьць Стывэна Хокінга разам з выдатнымі здольнасьцямі і гумарам натхнялі людзей па ўсяму сьвету». «Ён аднойчы сказаў: «Сусьвет ня значыў бы так шмат, калі б у ім не жылі людзі, якіх ты любіш». Нам будзе яго бясконца не хапаць», – адзначылі яны.

Стывэн Хокінг вывучаў праблемы Вялікага выбуху і тэорыю чорных дзір. Яму належыць ідэя пра тое, што чорныя дзіры невялікай масы губляюць энэргію, расьсейваючы яе па сваім гарызонце падзей, і паступова зьнікаюць. Энэргія, якая выпускалася чорнымі дзірамі, атрымала назву «выпраменьваньне Хокінга».

Ён праславіўся як папулярызатар навукі дзякуючы кнізе «Кароткая гісторыя часу: ад Вялікага выбуху да чорных дзір», якая выйшла ў 1988 годзе, калі Стывэн Хокінг ужо быў прыкаваны да інваліднага крэсла і страціў здольнасьць гаварыць.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт