Logo Polskiego Radia
Print

Тэрэза Мэй заявіла пра выдаленьне з краіны 23 расейскіх дыпляматаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.03.2018 15:46
Лёндан спыняе дыпляматычныя кантакты з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Расеі.
PAP/EPA/WILL OLIVER

Тэрэза Мэй заявіла пра выдаленьне з краіны 23 расейскіх дыпляматаў. Названыя асобы цягам тыдня павінны пакінуць тэрыторыю Вялікабрытаніі.
Прэм’ер-міністар паведаміла, што Лёндан спыняе дыпляматычныя кантакты з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Расеі. Гэта азначае, між іншым, адкліканьне візыту Сяргея Лаўрова.
Прадпрынятыя меры зьвязаны са спробай атручэньня былога палкоўніка ГРУ, брытанскага шпіёна ў Расеі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.
Вялікабрытанія ня вышле дыпляматычных прадстаўнікоў на Чэмпіянат сьвету па футболе, які пройдзе ў чэрвені ў Расеі. Ня будзе таксама прадстаўнікоў каралеўскай сям’і.
Тэрэза Мэй паведаміла, што Расея мела шанец патлумачыць, адкуль у Солсбэры паявілася субстанцыя, выпушчаная ў Расеі, але гэтага не зрабіла. У сувязі з гэтым Вялікабрытанія была вымушаная прадпрыняць адпаведныя крокі.

Названыя асобы цягам тыдня павінны пакінуць тэрыторыю Вялікабрытаніі.Прэм’ер-міністар паведаміла, што Лёндан спыняе дыпляматычныя кантакты з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Расеі. Гэта азначае, між іншым, адкліканьне візыту Сяргея Лаўрова.

Прадпрынятыя меры зьвязаны са спробай атручэньня былога палкоўніка ГРУ, брытанскага шпіёна ў Расеі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Вялікабрытанія ня вышле дыпляматычных прадстаўнікоў на Чэмпіянат сьвету па футболе, які пройдзе ў чэрвені ў Расеі. Ня будзе таксама прадстаўнікоў каралеўскай сям’і.

Тэрэза Мэй паведаміла, што Расея мела шанец патлумачыць, адкуль у Солсбэры паявілася субстанцыя, выпушчаная ў Расеі, але гэтага не зрабіла. У сувязі з гэтым Вялікабрытанія была вымушаная прадпрыняць адпаведныя крокі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт