Logo Polskiego Radia
Print

Дзярждэп адрэагаваў на прыезд Пуціна ў Севастопаль

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2018 10:58
ЗША раскрытыкавалі выступ Пуціна ў акупаваным Крыме і падкрэсьлілі, што паўвостраў - гэта Ўкраіна.
PAP/EPA/ALEXEI NIKOLSKY/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Дзярждэп адрэагаваў на прыезд Пуціна ў Севастопаль
Злучаныя Штаты раскрытыкавалі выступ прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў акупаваным Крыме і падкрэсьлілі, што паўвостраў зьяўляецца часткай Украіны.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзярждэпартамэнта ЗША Гэзэра Наўэрта.
Дзярждэп нагадаў, што чатыры гады таму Расея правяла незаконны, сфабрыкаваны «рэфэрэндум» ва Ўкраіне, спрабуючы прыкрыць ім анэксію ўкраінскай тэрыторыі.
«На сваім перадвыбарным мітынгу ў Крыме прэзыдэнт Пуцін паўтарыў ілжывыя прэтэнзіі Расеі на ўкраінскую тэрыторыю, яшчэ раз адкрыта прадэманстраваўшы, што расейскі ўрад грэбуе міжнародным парадкам і не паважае тэрытарыяльную цэласнасьць сувэрэнных дзяржаў», – заяўляе Дзярждэпартамэнт ЗША.
У дакумэнце падкрэсьліваецца, што падчас гэтых чатырох гадоў Расея ўжывала гвалт і прымус у дачыненьні да тых, хто выступаў супраць анэксіі паўвострава.
ЗША выказалі падтрымку тым, хто працягвае казаць пра гэтыя злоўжываньні і заклікалі Расею спыніць парушэньне фундамэнтальных правоў чалавека на свабоду выказваньня, мірныя сходы і аб'яднаньні, рэлігію і перакананьні.
Раней паведамлялася, што прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін вырашыў наведаць анэксаваць Крым у гадавіну незаконнага рэфэрэндуму.

Злучаныя Штаты раскрытыкавалі выступ прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў акупаваным Крыме і падкрэсьлілі, што паўвостраў зьяўляецца часткай Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзярждэпартамэнта ЗША Гэзэра Наўэрта.

Дзярждэп нагадаў, што чатыры гады таму Расея правяла незаконны, сфабрыкаваны «рэфэрэндум» ва Ўкраіне, спрабуючы прыкрыць ім анэксію ўкраінскай тэрыторыі.

«На сваім перадвыбарным мітынгу ў Крыме прэзыдэнт Пуцін паўтарыў ілжывыя прэтэнзіі Расеі на ўкраінскую тэрыторыю, яшчэ раз адкрыта прадэманстраваўшы, што расейскі ўрад грэбуе міжнародным парадкам і не паважае тэрытарыяльную цэласнасьць сувэрэнных дзяржаў», – заяўляе Дзярждэпартамэнт ЗША.

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што падчас гэтых чатырох гадоў Расея ўжывала гвалт і прымус у дачыненьні да тых, хто выступаў супраць анэксіі паўвострава.

ЗША выказалі падтрымку тым, хто працягвае казаць пра гэтыя злоўжываньні і заклікалі Расею спыніць парушэньне фундамэнтальных правоў чалавека на свабоду выказваньня, мірныя сходы і аб'яднаньні, рэлігію і перакананьні.

Раней паведамлялася, што прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін вырашыў наведаць анэксаваны Крым у гадавіну незаконнага рэфэрэндуму.

pravda.com.ua/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт