Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы павіншаваў вугорцаў з нацыянальным сьвятам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2018 17:01
Палякі ўдзельнічаюць у сьвяткаваньні 170 гадавіны паўстаньня супраць Аўстрыі.
PAP/EPA/NOEMI BRUZAK

......
Прэм’ер Польшчы павіншаваў вугорцаў з нацыянальным сьвятам
Палякі ўдзельнічаюць у сьвяткаваньні 170 гадавіны паўстаньня супраць Аўстрыі. Сёньняшнія ўрачыстасьці распачаліся перад помнікам польскага генэрала і галоўнакамандуючага вугорскага паўстаньня з 1848 году Юзэфа Бэма.
У цэнтральных урачыстасьцях у Будапэшце ўдзел прымаюць каля 600 палякаў. Паводле арганізатара паездкі, галоўнага рэдактара «Gazety Polskiej» Тамаша Сакевіча, удзел палякаў «падкрэсьлівае польска-вугорскае сяброўства і супольнае змаганьне за незалежнасьць».
Віншавальны ліст да вугорцаў напісаў польскі прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Яго прачытаў Міхал Андруконіс з Амбасады Польшчы ў Будапэшце. Кіраўнік польскага ўраду зьвярнуў увагу, што будаваньне ўзаемных польска-вугорскіх стасункаў – гэта ня толькі кантакты палітыкаў, але таксама праца, зробленая звычайнымі грамадзянамі, мясцовымі ўладамі і няўрадавымі арганізацыямі. Матэвуш Маравецкі зьвярнуў увагу на сымболіку месца, дзе распачаліся сёньняшнія ўрачыстасьці. «Пляц Юзэфа Бэма ў супольнай памяці зьяўляецца і будзе сымбалем барацьбы за свабоду і права да годнага жыцьця», – напісаў польскі прэм’ер-міністар.
Удзельнікі сьвяткаваньня прынялі ўдзел у Маршы міру, які распачаўся каля помніка Юзафу Бэму і завяршыўся на пляцы перад вугорскім парлямэнтам, дзе прамовіў прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан.


Сёньняшнія ўрачыстасьці распачаліся перад помнікам польскага генэрала і галоўнакамандуючага вугорскага паўстаньня з 1848 году Юзэфа Бэма.

У цэнтральных урачыстасьцях у Будапэшце ўдзел прымаюць каля 600 палякаў. Паводле арганізатара паездкі, галоўнага рэдактара «Gazety Polskiej» Тамаша Сакевіча, удзел палякаў «падкрэсьлівае польска-вугорскае сяброўства і супольнае змаганьне за незалежнасьць».

Віншавальны ліст да вугорцаў напісаў польскі прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Яго прачытаў Міхал Андруконіс з Амбасады Польшчы ў Будапэшце. Кіраўнік польскага ўраду зьвярнуў увагу, што будаваньне ўзаемных польска-вугорскіх стасункаў – гэта ня толькі кантакты палітыкаў, але таксама праца, зробленая звычайнымі грамадзянамі, мясцовымі ўладамі і няўрадавымі арганізацыямі.

Матэвуш Маравецкі зьвярнуў увагу на сымболіку месца, дзе распачаліся сёньняшнія ўрачыстасьці. «Пляц Юзэфа Бэма ў супольнай памяці зьяўляецца і будзе сымбалем барацьбы за свабоду і права да годнага жыцьця», – напісаў польскі прэм’ер-міністар.

Удзельнікі сьвяткаваньня прынялі ўдзел у Маршы міру, які распачаўся каля помніка Юзафу Бэму і завяршыўся на пляцы перад вугорскім парлямэнтам, дзе прамовіў прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт