Logo Polskiego Radia
Print

Украінская армія ўсё больш выцясьняе сэпаратыстаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.03.2018 10:30
Украіна добра выкарыстала час, які яна атрымала дзякуючы менскім пагадненьням.
Ілюстрацыйны здымак. Дом на лініі супрацьстаяньня. Кадр з прэзэнтацыі грамадзянскай ініцыятывы "Восток-SOS". Ілюстрацыйны здымак. Дом на лініі супрацьстаяньня. Кадр з прэзэнтацыі грамадзянскай ініцыятывы "Восток-SOS".

Гэтыя навіны не прабіваюцца ў Польшчы – піша тыднёвік «Sieci». Украіна даўно ўжо перастала быць слабейшым бокам данбаскай вайны. Апошнім часам гэта стала відавочным для ўсіх назіральнікаў канфлікту. Узброеныя сілы Кіева павольна, але ўпэўнена ўгрызаюцца ў нічыю зону, пакінутую згодна менскім дамоўленасьцям паміж украінскай ды расейска-сэпаратысцкай лініяй. Апошнім часам украінскія салдаты занялі дзьве населеныя мясцовасьці. Украінская артылерыя праводзіць абстрэл вёсак па расейскім баку.

Пакуль што сэпаратысты не адказваюць на гэта контратакай. Часткова таму, што Масква апошнім часам іх трымае на кароткім павадку, а Крэмль імкнецца да пацыфікацыі ваенных дзеяньняў, каб прымусіць Украіну прыняць «народныя рэспублікі» у якасьці аўтаномных акругаў, якія будуць выконваць функцыю суб’ектаў пашырэньня расейскіх уплываў у дзяржаве на Дняпры. Але, з іншага боку, таксама таму, што сэпаратысты паступова слабеюць. Украіна добра выкарыстала час, які яна атрымала дзякуючы менскім пагадненьням. На дадзены момант яе ваенныя сілы мацнейшыя, чым калі-небудзь раней. У сваю чаргу сэпаратысты, якіх у 2015 годзе ад паразы выратавала толькі непасрэдная расейская падтрымка, губляюць моц.

Акрамя таго, мірнае насельніцтва не падкантрольнай украінскаму ўраду тэрыторыі ўсё больш губляе цярплівасьць з-за пануючага там беззаконьня. Пры гэтым ва Ўкраіне прэзыдэнт Парашэнка становіцца ўсё менш папулярным, а выбары ўжо праз год. У гэтай сытуацыі ўзьнікае пытаньне, ці ўкраінскія ўлады не спакусяцца і не ўзновяць актыўныя баявыя дзеяньні, якія маглі б прытупіць антыўрадавыя настроі.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт