Logo Polskiego Radia
Print

Ад расейскіх налётаў у Сырыі загінула 57 чалавек

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2018 15:53
Па дадзеных Абсэрваторыі, сярод загінулых, па меншай меры, шасьцёра дзяцей.
Foto: FLICKR/FREEDOM HOUSE/CC BY-SA 2.0

Як мінімум 57 чалавек былі забітыя і больш за 100 параненыя ў сёньняшніх налётах расейскіх ВПС на анкляў ва ўсходняй Гуце блізу Дамаска, – паведаміла Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека.

Па дадзеных Абсэрваторыі, сярод загінулых, па меншай меры, шасьцёра дзяцей. Атака з паветра прыйшла ў вёсцы Кэфр Батна блізу горада Сакба.

Сытуацыя ва Ўсходняй Гуце набліжаецца да катастрофы, – папярэджвае МЗС Турцыі, якая ўдзельнічае ў працэсе падрыхтоўкі да стварэньня ў Сырыі неваенных зон.

niezalezna.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт