Logo Polskiego Radia
Print

На Эгейскім моры затанулі 14 мігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.03.2018 16:23
На гэтым тыдні павялічыўся прыток мігрантаў на грэцкія выспы.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Ля ўзьбярэжжа грэцкай выспы Агатанісіён у паўднёва-ўсходняй частцы Эгейскага мора затанулі 14 мігрантаў. Трагедыя здарылася раніцай, калі па невядомых прычынах перавярнулася лодка, якой плылі 20 чалавек. Сярод ахвяр трагедыі ёсьць некалькі дзяцей. Лодка з мігрантамі выплыла на золку з Турцыі. На моры былі добрыя ўмовы.
На гэтым тыдні павялічыўся прыток мігрантаў на грэцкія выспы. Толькі цягам чатырох дзён туды прыбылі 500 чалавек. Па прычыне перапоўненасьці ў лякальных цэнтрах для ўцекачоў пануюць складаныя ўмовы, асабліва ў Лесбас і Самас.
Самай вялікай нацыянальнасьцю сярод мігрантаў, якія перапраўляюцца ў Грэцыю, надалей застаюцца сырыйцы. Ёсьць шмат грамадзян Аўганістану, Іраку і афрыканскіх краін, асабліва Конга.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт