Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў увесьці санкцыі супраць Герхарда Шродэра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2018 16:44
Экс-канцлер ФРГ - «найважнейшы лабіст» Уладзіміра Пуціна, упэўнены Павел Клімкін.
Былы канцлер Нямеччыны Герхард ШродэрБылы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэрyoutube.com/screen

Міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін заклікаў увесьці санкцыі ў дачыненьні да былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра. Пра гэта ўкраінскі дыплямат заявіў нямецкай газэце Bild.
Паводле словаў Клімкіна, важна ўвесьці абмежавальныя меры супраць тых, хто займаецца прасоўваньнем праектаў РФ за мяжой.
«Шродэр – найважнейшы лабіст Пуціна ва ўсім сьвеце. Таму варта праверыць, якім чынам у гэтай сытуацыі можа дзейнічаць Эўразьвяз», – падкрэсьліў кіраўнік МЗС.
У 2005 годзе Шродэр пакінуў пасаду канцлера ФРГ і стаў старшынём назіральнай рады праекта «Паўночны паток». Пазьней палітык узначаліў і раду кампаніі «Паўночны паток – 2», а таксама раду дырэктараў «Роснефти».

gordonua.com/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт