Logo Polskiego Radia
Print

Камісія ПЭ за зьменамі, якія ўскладняць будаўніцтва Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2018 13:10
Члены Камісіі па пытаньнях энэргетыкі й прамысловасьці падтрымалі даклад старшыні Ежы Бузэка.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0

Камісія ПЭ за зьменамі, якія ўскладняць будаўніцтва Nord Stream 2
Члены Камісіі па пытаньнях энэргетыкі й прамысловасьці падтрымалі даклад старшыні Ежы Бузэка.
Члены эўразьвязаўскай Камісіі па пытаньнях энэргетыкі й прамысловасьці пагадзіліся на зьмены ў Дырэктыве па газе, якія павінны ўскладніць будаўніцтва Nord Stream 2. Эўрадэпутаты падтрымалі даклад кіраўніка камісіі Ежы Бузэка (Jerzy Buzek).
Унясеньне паправак у правілы па газе Эўракамісія прапанавала ў лістападзе мінулага году. Гаворка ідзе пра тое, каб усе трубаправоды, якія праходзяць па тэрыторыі Эўразьвязу, у тым ліку па дне Балтыйскага мора, былі ахопленыя заканадаўствам ЭЗ, то бок гэтак званым Трэцім энэргетычным пакетам.
Адсутнасьць дакладных запісаў прычынілася да рознага тлумачэньня правілаў ЭЗ, што дазволіла прыхільнікам Nord Stream 2 прасоўваць гэтую інвэстыцыю.
Прыняцьце новых правілаў ускладніла б рэалізацыю гэтай інвэстыцыі, заканчэньне будаўніцтва Nord Stream 2 заплянаванае на 2019 год.
Праект будаўніцтва газаправоду прасоўваюць Расея й Нямеччына. У сваю чаргу супраць яго выступае частка эўрапейскіх краінаў, у тым ліку Польшча.
Паводле польскага боку, будаўніцтва Nord Stream 2 супярэчыць энэргетычнай палітыцы ЭЗ, якая накіраваная на дывэрсыфікацыю крыніц энэргіі.
Яны перасьцерагаюць, што праект дазволіць Расеі стаць лідарам у гандлі газам на эўрапейскім рынку.
аз

Члены эўразьвязаўскай Камісіі па пытаньнях энэргетыкі й прамысловасьці пагадзіліся на зьмены ў Дырэктыве па газе, якія павінны ўскладніць будаўніцтва Nord Stream 2. Эўрадэпутаты падтрымалі даклад кіраўніка камісіі Ежы Бузэка (Jerzy Buzek).

Унясеньне паправак у правілы па газе Эўракамісія прапанавала ў лістападзе мінулага году. Гаворка ідзе пра тое, каб усе трубаправоды, якія праходзяць па тэрыторыі Эўразьвязу, у тым ліку па дне Балтыйскага мора, былі ахопленыя заканадаўствам ЭЗ, то бок гэтак званым Трэцім энэргетычным пакетам.

Адсутнасьць дакладных запісаў прычынілася да рознага тлумачэньня правілаў ЭЗ, што дазволіла прыхільнікам Nord Stream 2 прасоўваць гэтую інвэстыцыю.
Прыняцьце новых правілаў ускладніла б рэалізацыю гэтай інвэстыцыі. Заканчэньне будаўніцтва Nord Stream 2 заплянаванае на 2019 год.

Праект будаўніцтва газаправоду прасоўваюць Расея й Нямеччына. У сваю чаргу супраць яго выступае частка эўрапейскіх краінаў, у тым ліку Польшча. Паводле польскага боку, будаўніцтва Nord Stream 2 супярэчыць энэргетычнай палітыцы ЭЗ, якая накіраваная на дывэрсыфікацыю крыніц энэргіі.

Палякі перасьцерагаюць, што праект дазволіць Расеі стаць лідарам у гандлі газам на эўрапейскім рынку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт