Logo Polskiego Radia
Print

Расея распачала манэўры на Крыме

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.03.2018 14:00
Гэта ўжо дзевятыя манэўры, якія адбываюцца на паўвысьпе за апошні год.
PAP/EPA/STEPAN FRANKO

Rzeczpospolita: Расейская армія распачала манэўры на тэрыторыях, якія Масква анэксавала на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў. Ужо на наступны дзень пасьля выбараў у Крыме (анэксаваным у 2014 годзе) і Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі (адарваных ад Грузіі ў 2008 годзе) распачаліся манэўры з удзелам 8 тысячы жаўнераў. Удзел у іх прымаюць, між іншым, артылерыя і ракетныя сыстэмы.
«Расея падтрымлівае сталую напружанасьць у рэгіёне, каб Грузія ні ў якім выпадку не набліжалася да NATO. На ўсе кантакты з альянсам Расея рэагуе нэрвова. З часу, калі Расея разьмясьціла свае вайсковыя базы, сытуацыя застаецца небясьпечнай», – гаворыць грузінскі публіцыст Дзьмітры Авальяні.
Паводле інфармацыі, апублікаванай на старонцы расейскага міністэрства абароны, гэта ўжо дзевятыя манэўры, якія адбываюцца на Крыме за апошні год.
«Няма сумневу, што адпрацоўваюцца сцэнары чарговай агрэсіі на Ўкраіну. Раней там былі разьмешчаныя стратэгічныя бамбавікі, якія развучвалі сцэнар атакі на аб’екты на тэрыторыі Ўкраіны. Пры дапамозе рэгулярных манэўраў на Крыме Масква дэманструе сваю сілу NATO, якое таксама актыўнае на Чорным моры», – гаворыць кіеўскі ваенны аналітык Аляксей Арэстовыч.
У Крамлі рэакцыяй міжнароднай супольнасьці не пераймаюцца.

Rzeczpospolita: Расейская армія распачала манэўры на тэрыторыях, якія Масква анэксавала на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў. Ужо на наступны дзень пасьля выбараў у Крыме (анэксаваным у 2014 годзе) і Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі (адарваных ад Грузіі ў 2008 годзе) распачаліся манэўры з удзелам 8 тысяч жаўнераў. Удзел у іх прымаюць, між іншым, артылерыя і ракетныя сыстэмы.

«Расея падтрымлівае сталую напружанасьць у рэгіёне, каб Грузія ні ў якім выпадку не набліжалася да NATO. На ўсе кантакты з альянсам Расея рэагуе нэрвова. З часу, калі Расея разьмясьціла свае вайсковыя базы, сытуацыя застаецца небясьпечнай», – гаворыць грузінскі публіцыст Дзьмітры Авальяні.

Паводле інфармацыі, апублікаванай на старонцы расейскага міністэрства абароны, гэта ўжо дзевятыя манэўры, якія адбываюцца на Крыме за апошні год.

«Няма сумневу, што адпрацоўваюцца сцэнары чарговай агрэсіі на Ўкраіну. Раней там былі разьмешчаныя стратэгічныя бамбавікі, якія развучвалі сцэнар атакі на аб’екты на тэрыторыі Ўкраіны. Пры дапамозе рэгулярных манэўраў на Крыме Масква дэманструе сваю сілу NATO, якое таксама актыўнае на Чорным моры», – гаворыць кіеўскі ваенны аналітык Аляксей Арэстовыч.

У Крамлі рэакцыяй міжнароднай супольнасьці не пераймаюцца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт