Logo Polskiego Radia
Print

На выбарах Пуціна падтрымала 76,69% выбаршчыкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 15:31
Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла афіцыйныя вынікі галасаваньня, якое прайшло ў апошнюю нядзелю.
Уладзімір ПуцінУладзімір Пуцін PAP/EPA/YURI KADOBNOV / POOL

На выбарах Пуціна падтрымала 76,69% выбаршчыкаў
Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла афіцыйныя вынікі галасаваньня, якое прайшло ў апошнюю нядзелю.
Уладзімір Пуцін перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі. Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла афіцыйныя вынікі галасаваньня, якое прайшло ў апошнюю нядзелю. Паводле іх, Уладзіміра Пуціна падтрымала 76,69% выбаршчыкаў.
Яўка на выбарах перавысіла 67%. Паводле членаў ЦВК, гэта сьведчыць пра зацікаўленьне расейцаў палітычнымі працэсамі ў краіне.
Паводле членаў камісіі, выбары былі сумленныя, празрыстыя і дэмакратычныя.
Зусім іншую пазыцыю па гэтай справе прадстаўляюць арганізацыі, якія праводзілі маніторынг выбарчага працэсу й расейская апазыцыя.
Паводле іх, у Расеі не было свабодных і дэмакратычных выбараў, але „апытаньне папулярнасьці аднаго чалавека”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт