Logo Polskiego Radia
Print

Японія не прызнае выбараў Пуціна ў Крыме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 17:11
Японія „падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны”.
Сьцяг Японіі.Сьцяг Японіі.Photo: DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Японія не прызнае выбараў Пуціна ў Крыме
Японія „падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны”.
Японія падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны й не прызнае расейскіх „выбараў” у акупаваным Крыме.
Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады Японіі ва Ўкраіне.
„Японія не прызнае незаконнай анэксіі Крыма Расейскай Фэдэрацыяй у сакавіку 2014 году, таму адпаведна й не лічыць сапраўдным правядзеньня ў Крыме так званых прэзыдэнцкіх выбараў Расейскай Фэдэрацыі 18 сакавіка 2018”, - гаворыцца ў паведамленьні.
У пасольстве падкрэсьлілі, што Японія „падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны й не прызнае спробы зьмены статус-кво сілавымі мэтадамі”.
Раней Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала нелегітымнымі выбары прэзыдэнта РФ на тэрыторыі анэксаваць ёй Крыму.
Як вядома, 18 сакавіка, у дзень афіцыйнай анэксіі Крыма, Расейская Фэдэрацыя правяла выбары прэзыдэнта, на якіх перамог дзейны прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што на „выбарах” у акупаваным Крыме за Ўладзіміра Пуціна прагаласавалі каля мільёна „выбаршчыкаў” - 92%, а яўка была адной з самых высокіх па рэгіёнах.
Старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў заявіў, што крымскія татары не галасавалі на незаконных „выбарах” прэзыдэнта Расеі на акупаванай паўвысьпе.
Упаўнаважаны прэзыдэнта па справах крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў заяўляў, што яўка ў Крыме сфальсыфікаваная, а з крымскіх татараў толькі 10% пайшлі на незаконныя „выбары” - пераважна „бюджэтнікі”. Таксама, паводле яго слоў, байкатавалі „выбары” і частка рускіх.
pravda.com.ua/аз

Японія падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны й не прызнае расейскіх „выбараў” у акупаваным Крыме.Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады Японіі ва Ўкраіне.

„Японія не прызнае незаконнай анэксіі Крыма Расейскай Фэдэрацыяй у сакавіку 2014 году, таму адпаведна й не лічыць сапраўдным правядзеньня ў Крыме так званых прэзыдэнцкіх выбараў Расейскай Фэдэрацыі 18 сакавіка 2018”, - гаворыцца ў паведамленьні.

У пасольстве падкрэсьлілі, што Японія „падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны й не прызнае спробы зьмены статус-кво сілавымі мэтадамі”.
Раней Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала нелегітымнымі выбары прэзыдэнта РФ на тэрыторыі анэксаваць ёй Крыму.

Як вядома, 18 сакавіка, у дзень афіцыйнай анэксіі Крыма, Расейская Фэдэрацыя правяла выбары прэзыдэнта, на якіх перамог дзейны прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што на „выбарах” у акупаваным Крыме за Ўладзіміра Пуціна прагаласавалі каля мільёна „выбаршчыкаў” - 92%, а яўка была адной з самых высокіх па рэгіёнах.

Старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў заявіў, што крымскія татары не галасавалі на незаконных „выбарах” прэзыдэнта Расеі на акупаванай паўвысьпе.

Упаўнаважаны прэзыдэнта па справах крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў заяўляў, што яўка ў Крыме сфальсыфікаваная, а з крымскіх татараў толькі 10% пайшлі на незаконныя „выбары” - пераважна „бюджэтнікі”. Таксама, паводле яго слоў, байкатавалі „выбары” і частка рускіх.

pravda.com.ua/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт