Logo Polskiego Radia
Print

А. Лысікаў (Дэльфін) крытыкуе расейскую прапаганду

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2018 14:15
Яго раздражняе, што ў тэлеперадачах прапануюць гледачам выбіраць імёны для ракет.
Foto: Peggy_marco / pixabay.com

Расейскі музыкант Андрэй Лысікаў выдаў кампакт, у якім крытыкуе расейскую прапаганду. Выканаўца вядомы пад псэўданімам Дэльфін заявіў у інтэрвію сайту “Мэдуза”, што частае паяўленьне ў СМІ зьвестак пра армію ды ўзбраеньне можа сьведчыць аб тым, што ўлады Расеі рыхтуюць народ да вайны. Па словах Лысікава, яго раздражняе, што ў тэлеперадачах прапануюць гледачам выбіраць імёны для ракет з ядзернымі боегалоўкамі. Усе песьні, якія ўвайшлі ў склад альбому пад назваю “442”, расказваюць пра дзяцей, уцягнутых і ваенную прапаганду.

Кампакт Дэльфіна – гэта першы за многія гады выдадзены ў Расеі зборнік песьняў, якія непасрэдна адносяцца да палітычнай сытуацыі і крытыкуюць палітыку Крамля, хаця, як адзначае Андрэй Лысікаў, падобныя навіны паказваюць СМІ на ўсім сьвеце.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт