Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкая паліцыя затрымала былога каталёнскага палітыка

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2018 15:38
Карлес Пучдэмон зладзіў у Каталёніі рэфэрэндум на тэму выхаду рэгіёну са складу Гішпаніі.
Foto: flickr.com

Нямецкая паліцыя затрымала былога лідара Каталёніі Карлеса Пучдэмона адразу пасьля таго, калі ён перасек мяжу, едучы на машыне з Даніі ў Бэльгію. Інфармацыю пра затрыманьне перадаў у сацсетках ягоных адвакат. Нямецкая паліцыя паведаміла, што каталёнскі палітык быў затрыманы на падставе Эўрапейскага ордэру на арышт.

Ордэр на арышт былога каталёнскага лідара выставілі гішпанскія ўлады пасьля таго, як Пучдэмон у мінулым годзе зладзіў у Каталёніі рэфэрэндум на тэму выхаду рэгіёну са складу Гішпаніі. Пасьля гэтага палітык выехаў з краіны. Апошнім часам ён знаходзіўся ў Бэльгіі.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт