Logo Polskiego Radia
Print

Рэшткі «Навічка» знойдзеныя на дзьвярах дому Скрыпаля

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.03.2018 13:46
Найбольшая канцэнтрацыя рэчыва, якім былі атручаныя Скрыпаль і яго дачка, зафіксавана на дзьвярах іх дому.
Супрацоўніцы брытанскай паліцыі на варце каля дому Сяргея СкрыпаляСупрацоўніцы брытанскай паліцыі на варце каля дому Сяргея СкрыпаляPAP/EPA/NEIL HALL

«Навічок», якім быў атручаны Скрыпаль і яго дачка, гэта атрутнае рэчыва нэрвова–паралітычнага дзеяньня. Працы па стварэньні «Навічка» распачаліся ў СССР у 1970-ыя гады й працягваліся да пачатку 1990-гадоў. Навічок належыць да групы фосфара-арганічных злучэньня, якія характарызуюцца надзвычайнай таксычнасьцю. Да гэтай групы атрутных рэчываў належаць самыя вядомыя баявыя газы сарын і саман.
Вынайдзены ў 1970-ыя гады «Навічок» – самае таксычнае зь вядомых баявых атручвальных сродкаў. Афіцыйна «Навічок» ніколі не ўжываўся падчас вядзеньня баявых дзеяньняў. Замах на былога супрацоўніка ГРУ Генштабу РФ Сяргея Скрыпаля й яго дачку стаў першай спробай выкарыстаньня атруты, якая здабыла інфармацыйны розгалас.
эж

Найвышэйшая канцэнтрацыя рэчыва, якім былі атручаныя Скрыпаль і яго дачка, зафіксавана на дзьвярах іх дому, паведаміла брытанская паліцыя.

«Навічок» - гэта атрутнае рэчыва нэрвова-паралітычнага дзеяньня. Працы па стварэньні «Навічка» распачаліся ў СССР у 1970-ыя гады й працягваліся да пачатку 1990-гадоў. Навічок належыць да групы фосфара-арганічных злучэньня, якія характарызуюцца надзвычайнай таксычнасьцю. Да гэтай групы атрутных рэчываў належаць самыя вядомыя баявыя газы зарын і заман.

Вынайдзены ў 1970-ыя гады «Навічок» – самы таксычны зь вядомых баявых атручвальных сродкаў. Афіцыйна «Навічок» ніколі не ўжываўся падчас вядзеньня баявых дзеяньняў.

Замах на былога супрацоўніка ГРУ Генштабу РФ Сяргея Скрыпаля й яго дачку стаў першай спробай выкарыстаньня атруты, якая здабыла інфармацыйны розгалас.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт