Logo Polskiego Radia
Print

68 чалавек загінула падчас пажару ў сьледчым ізалятары ў Вэнэсуэле

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.03.2018 15:40
Падчас уцёкаў вязьні падпалілі матрацы й скралі агнястрэльную зброю ў вартаўнікоў.
Паліцэйскія падчас акцыі ў ВаленсііПаліцэйскія падчас акцыі ў ВаленсііPAP/EPA/Miguel Gutiérrez

Пажар адбыўся падчас спробы групы вязьняў ажыцьцявіць пабег у вэнэсуэльскім горадзе Валенсія. Паводле афіцыйных дадзеных у выніку трагедыі загінула 68 чалавек. Як паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter пракурор Тарэк Уільям Сааб, вэнэсуэльская пракуратура расьсьледуе справу.

Падчас уцёкаў вязьні падпалілі матрацы й скралі агнястрэльную зброю ў вартаўнікоў. Кіраўнік няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Акно Свабоды» Карлас Ньета ўдакладніў, што частка арыштантаў памерла ў выніку атручэньня таксычнымі прадуктамі гарэньня. Таксама падчас уцёкаў быў паранены ў нагу адзін з паліцэйскіх.

Турмы Вэнэсуэлы перапоўненыя вязьнямі. З гэтае прычыны вялікая частка асуджаных трапляе ў ізалятары часовага ўтрыманьня на адбыцьцё усяго тэрміну пакараньня. Аднак, згодна з заканадаўствам гэтай краіны, час знаходжаньня ў ізалятары не павінен перакрочваць 48 гадзін.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт