Logo Polskiego Radia
Print

Вялікодныя сьвяты асабліва цяжкі пэрыяд для кітайскіх каталікоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2018 14:19
Гаворка ідзе пра гэтак званую падпольную каталіцкую царкву.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Вялікодныя сьвяты асабліва цяжкі пэрыяд для кітайскіх каталікоў, так званых падпольных цэркваў. Яны ня згодныя падпарадкоўвацца камуністычнай партыі і прызнаюць Папу рымскага сваім лідэрам.

У найважнейшым для хрысьціян Вялікім тыдні на суткі быў затрыманы каталіцкі біскуп. Ён не пагадзіўся служыць імшу са сьвятарамі, вызначанымі кітайскімі ўладамі.

Становішча кітайскіх каталікоў, паводле Amnesty International – пастаянна пагаршаецца. З 2016 году праводзіцца кампанія выдаленьня крыжоў з будынкаў, у якіх раней праходзілі рэлігійныя мерапрыемствы.

У Кітаі існуе афіцыйная патрыятычная каталіцкая царква, якая не прызнае Ватыкану і так званыя падпольныя цэрквы, якія лічаць Папу рымскага праўдзівым кіраўніком Царквы.

Рэпрэсіі супраць апошняй узмацняюцца, нягледзячы на інфармацыю аб магчымым пагадненьні Пэкіну з Ватыканам адносна правілаў пасьвянчэньня біскупаў каталіцкай царквы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт