Logo Polskiego Radia
Print

ЗША ўводзяць мыта ў дачыненьні да часткі кітайскіх тавараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2018 13:01
Крок Вашынгтон выклікаў неадкладную крытыку з боку Пэкіну.
ЗША ўводзяць мыта ў дачыненьні да часткі кітайскіх тавараў.ЗША ўводзяць мыта ў дачыненьні да часткі кітайскіх тавараў. PAP/EPA/YU FANGPING

ЗША ўводзяць мыта ў дачыненьні да часткі кітайскіх тавараў
Крок Вашынгтон выклікаў неадкладную крытыку з боку Пэкіну.
ЗША апублікавалі сьпіс кітайскіх тавараў, якія плянуюць абкласьці 25-працэнтнымі стаўкамі мытных пошлін. Іх агульны кошт складае каля 50 мільярдаў даляраў. Крок Вашынгтону выклікаў неадкладную крытыку з боку Пэкіну.
У апублікаваным Белым домам сьпісе знаходзяцца 1 300 катэгорый тавараў. Сярод іх, між іншым, электрычныя транспартныя сродкі, мэдыцынскае абсталяваньне, лекавыя прэпараты, хімічныя прадукт, тэлевізары й аўтазапчастакі.
У сваю чаргу мытныя стаўкі не закранулі такіх папулярных у ЗША тавараў, як абутак, адзеньне, мэбля й мабільныя тэлефоны, паколькі гэта магло б прывесьці да росту іх цэн і выклікаць незадаволенасьць мільёнаў амэрыканцаў.
Абвешчаныя ўрадам ЗША мытныя стаўкі не ўступяць у сілу неадкладна. Амэрыканскія імпартэры могуць уносіць свае засьцярогі да сярэдзіны траўня.
Улады ў Пэкіне раскрытыкавалі крок Вашынгтону, называючы яго „нерэалістычным і пратэкцыянісцкім дзеяньнем, якое супярэчыць правілам міжнароднага гандлю”.
У мінулым годзе Злучаныя Штаты Амэрыкі зафіксавалі 375 млрд даляраў дэфіцыту ў гандлі зь Кітаем. Прэзыдэнт Дональд Трамп хоча скараціць яго на 100 мільёнаў даляраў.
аз

ЗША апублікавалі сьпіс кітайскіх тавараў, якія плянуюць абкласьці 25-працэнтнымі мытнымі стаўкамі. Іх агульны кошт складае каля 50 мільярдаў даляраў. Крок Вашынгтону выклікаў неадкладную крытыку з боку Пэкіну.

У апублікаваным Белым домам сьпісе знаходзяцца 1 300 катэгорый тавараў. Сярод іх, між іншым, электрычныя транспартныя сродкі, мэдыцынскае абсталяваньне, лекавыя прэпараты, хімічныя прадукт, тэлевізары й аўтазапчастакі.

У сваю чаргу мытныя стаўкі не закранулі такіх папулярных у ЗША тавараў, як абутак, адзеньне, мэбля й мабільныя тэлефоны, паколькі гэта магло б прывесьці да росту іх цэн і выклікаць незадаволенасьць мільёнаў амэрыканцаў.

Абвешчаныя ўрадам ЗША мытныя стаўкі не ўступяць у сілу неадкладна. Амэрыканскія імпартэры могуць уносіць свае засьцярогі да сярэдзіны траўня.

Улады ў Пэкіне раскрытыкавалі крок Вашынгтону, называючы яго „нерэалістычным і пратэкцыянісцкім дзеяньнем, якое супярэчыць правілам міжнароднага гандлю”.
У мінулым годзе Злучаныя Штаты Амэрыкі зафіксавалі 375 млрд даляраў дэфіцыту ў гандлі зь Кітаем. Прэзыдэнт Дональд Трамп хоча скараціць яго на 100 мільёнаў даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт