Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Францыя - за моцны Эўразьвяз і яго значэньне ў сьвеце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2018 16:13
У Парыжы сустрэліся кіраўнікі МЗС Польшчы й Францыі Яцэк Чапутовіч і Жан-Іў Ле Дрыян.
Жан-Іў Ле Дрыян (справа) сустракае Яцэка Чапутовіча Жан-Іў Ле Дрыян (справа) сустракае Яцэка Чапутовіча фота: Пасольства Польшчы ў Францыі

Міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч правёў перамовы са сваім францускім калегам Жанам-Івам Ле Дрыянам. Абодва бакі падчас сустрэчы ў Парыжы абмеркавалі двухбаковыя адносіны й міжнародныя пытаньні.
Яцэк Чапутовіч сказаў пасьля сустрэчы, што спатканьне прайшло ў дружалюбнай атмасфэры. Паводле кіраўніка МЗС, бакі згадзіліся з тым, што неабходна ўзмацняць Эўрапейскі Зьвяз і яго значэньне ў сьвеце. «У нас існуюць адрозьненьні што да мэтадаў як гэта зрабіць, але мэта ў нас адна – моцны Эўразьвяз», – сказаў Чапутовіч.
Акрамя таго, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў размаўлялі пра двухбаковую супрацу, напрыклад, у галіне навукі й вышэйшай адукацыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт