Logo Polskiego Radia
Print

У турэцкім унівэрсытэце ў выніку страляніны загінулі чатыры чалавекі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2018 17:43
Сярод ахвяр – дэкан пэдагагічнага факультэту, яго сакратар і двое выкладчыкаў.
Ачэплены паліцыяй Эскішэхірскі ўнівэрсытэт Асмангазі Ачэплены паліцыяй Эскішэхірскі ўнівэрсытэт Асмангазі PAP/EPA/DENIZ ACIK

У турэцкім Эскішэхірскім унівэрсытэце Асмангазі (горад Эскішэхір у рэгіёне Цэнтральная Анатолія) у выніку страляніны загінулі чатыры чалавекі. Сярод ахвяр – дэкан пэдагагічнага факультэту, яго сакратар і двое выкладчыкаў.

Злачынства зьдзейсьніў навуковы супрацоўнік ВНУ. Яго затрымала паліцыя, якая высьвятляе матывы злачынства.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт